11.12.2015 / 21:44

ЗША: Бамбардзіроўшчыкі РФ «лажануліся» — разбамбілі базу войск Асада  26

Расійскія самалёты памылкова нанеслі ўдар па пазіцыях арміі сірыйскага дыктатара Башара Асада на мінулым тыдні, напісалі амерыканскія СМІ са спасылкай на высокапастаўленую крыніцу. 

Бамбалюк бамбардзіроўшчыка Ту-22М3. Фота lenta.ru

Першапачаткова афіцыйныя ўлады Сірыі заявілі, што авіяцыя кааліцыі пад кіраўніцтвам ЗША бамбіла ў нядзелю ваенную базу войск Асада, у выніку чаго загінулі 3 жаўнеры, яшчэ 13 былі параненыя. Была знішчана ваенная тэхніка і рыштунак.

Кааліцыя афіцыйна заявіла, што ў гэты дзень усе баявыя вылеты яе самалётаў былі скіраваныя супраць нафтавых аб'ектаў, а не супраць ваенных цэляў.

Пазней высокапастаўлены амерыканскі чыноўнік неафіцыйна паведаміў, што «лажанулася» расійская авіяцыя.

«Мы заўважылі на радары бамбардзіроўшчык Backfire (Ту-22) дакладна над горадам, пра які казалі сірыйцы», — сказаў чыноўнік.

Як мінімум 12 расійскіх дальніх бамбардзіроўшчыкаў Ту-22М3 удзельнічаюць у аперацыі ў Сірыі. Вядома, што яны выкарыстоўваюць звычайныя некіраваныя бомбы.

Аляксандр Гелагаеў 

0
Рсфср - краiна-ватнiк / Адказаць
11.12.2015 / 21:46
Бамбi Асада, каб апалчэнцы баялiся
0
Цячэ ботакс у ярок, кладачку замяло... / Адказаць
11.12.2015 / 21:51
Гэтыя оркi яшчэ паказваюць кадры, як яны страляюць па СiрыяНаш з падлодак i караблёу з Каспiя, i Сярэднеземнага мора
0
Юрась Беларус / Адказаць
11.12.2015 / 21:54
На мой погляд, яны не лажануліся. Яны проста разгортваюць гібрыдную вайну па захопу Сірыі. Прыкрываючыся барацьбой з тэрарызмам.
Паказаць усе каментары/ 26 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру