У Брэсце затрыманы грамадзянін Расіі, абвешчаны на радзіме ў вышук па падазрэнні ва ўдзеле ў баях на баку так званай Ісламскай дзяржавы. Пра гэта на тэлеканале АНТ паведаміў начальнік прэс-службы КДБ Зміцер Пабяржын.

28-гадовы ўраджэнец Чачні пакінуў радзіму яшчэ ў 2003 годзе. Як падазраюць праваахоўнікі, ён прайшоў спецыялізаваную падрыхтоўку ў адным з лагераў Ісламскай дзяржавы і быў актыўным удзельнікам гэтай тэрарыстычнай арганізацыі.

Яго выявілі і затрымалі ў Брэсце. На відэазапісы байцы атрада міліцыі асаблівага прызначэння выводзяць яго з кватэры.

У тэлефоне затрыманага выяўленыя відэазапісы адпаведнага зместу. Цяпер вывучаецца таксама яго электронная пошта на прадмет утрымання экстрэмізму.

Затрыманы будзе перададзены расійскім праваахоўнікам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0