Выйшаў перакідны каляндар на 2016 год «Беларускае кола святаў». Ён аформлены па-беларуску і па-англійску, таму можа стаць падарункам не толькі беларусам, але і замежнікам.

Кожны месяц выдання прысвечаны аднаму з вядомых беларускіх святаў.

Над календаром працавалі мастачка Наталля Цэван і дызайнер Аліс Юневіч. Выдаўцом з’яўляецца прадпрымальніца Тамара Бахун з Берасця, стваральніца серыі паштовак па-беларуску.

Набыць каляндар можна ў мінскіх кнігарнях («Акадэмкніга», «Цэнтральная» ды інш.), а таксама замовіць праз электронную пошту: dryhavicz@gmail.com.

Падрабязнасці можна даведацца таксама ў сацыяльных сетках: Вконтактеfacebook.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?