Аляксандр Лукашэнка заклікае Расею і Турцыю пайсці на кампраміс, «зрабіць хоць бы паўкроку насустрач адзін аднаму» і аднавіць добрыя адносіны. Пра гэта Лукашэнка сказаў, выступаючы ў Ашхабадзе на Міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай палітыцы нейтралітэту.

«Памылкі непазбежныя, і іх трэба не нагнятаць, а вырашаць, ісці на саступкі і кампрамісы. Гэта датычыцца і апошняга канфлікту паміж Расіяй і Турцыяй», — цытуюць Лукашэнку інфармацыйныя агенцтвы.

«Не ўсяляк нагнятаць запал, [а] знайсці магчымасць зрабіць хоць бы паўкроку насустрач адзін аднаму — і праблемы вырашацца, адновяцца тыя добрыя, блізкія адносіны, якія былі паміж гэтымі народамі і дзяржавамі і абавязкова будуць», — сказаў ён.

Лукашэнка ў Ашхабадзе правёў перамовы з кіраўніцтвам Туркменіі, узяў удзел у канферэнцыі па нейтралітэту і нават апрабаваў мясцовы велатрэк.

Лукашэнка ў Ашхабадзе правёў перамовы з кіраўніцтвам Туркменіі, узяў удзел у канферэнцыі па нейтралітэту і нават апрабаваў мясцовы велатрэк.

Адносіны Расіі і Турцыі перажываюць крызіс пасля таго, як 24 лістапада турэцкі знішчальнік F-16 збіў на мяжы Турцыі расійскі бамбавік Су-24. Прэзідэнт РФ назваў гэта «ўдарам у спіну» і абвінаваціў Турцыю ў дапамозе тэрарыстам. У Расіі разгарнулася антытурэцкая кампанія.

У Сірыі Расія падтрымлівае Башара Асада, а Турцыя — ісламскую апазіцыю яму. Абедзве краіны пры гэтым наносілі ўдары па тэрарыстычнай «Ісламскай дзяржаве».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?