Фото AFP

Фото AFP

Удзельнікі кліматычнай канферэнцыі ў Парыжы прадставілі канчатковы праект выніковага дакумента.

На прэс-канферэнцыі міністр замежных спраў Францыі Ларан Фабіус заявіў, што ў выпадку прыняцця дакумент стане гістарычным.

Дакумент прадугледжвае субсідыю да 2020 года краінам, якія развіваюцца, 100 млрд даляраў на барацьбу са шкоднымі выкідамі ў атмасферу. Фабіус лічыць, што прыняцце дакумента дазволіць істотна скараціць тэмпы глабальнага пацяплення.

У прыватнасці, дакумент ставіць перад дзяржавамі усяго свету задачу стрымаць да канца стагоддзя пацяпленне адносна даіндустрыяльнай эпохі ў межах 2 або нават 1,5 градусаў. На гэтым пункце настойвалі многія астраўныя дзяржавы.

Тэкст выніковага дакумента ўдалося ўзгадніць толькі пасля двух тыдняў інтэнсіўных перамоваў. Іх заключная сесія завяршылася ў ноч на суботу, на 16 гадзін пазней запланаванага часу заканчэння канферэнцыі.

Пасяджэнне Парыжскай кліматычнай канферэнцыі завяршылася глыбокай ноччу

Мэтай парыжскага саміту было заключэнне першага ў гісторыі глабальнага і абавязковага да выканання пагаднення па скарачэнні выкідаў парніковых газаў.

У канферэнцыі ўдзельнічалі прадстаўнікі 190 краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?