Баявікі ў суботу, 12 снежня, абстралялі сілы АТА ў раёне Новатроіцкага з выкарыстаннем танкаў, баявых машын пяхоты, 82-міліметровых мінамётаў і буйнакаліберных кулямётаў.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-цэнтра АТА.

«12 снежня каля 10.30 з боку часова акупаванага баевікамі Докучаеўска расійска-тэрарыстычныя войскі пачалі абстрэл пазіцыі сіл АТА ў раёне Новатроіцкага, які доўжыўся каля дзвюх гадзін», — гаворыцца ў паведамленні.

Інфармацыя аб магчымых стратах сярод украінскіх абаронцаў ўдакладняецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0