У Еўра-2016 упершыню возьме ўдзел 24 каманды. З 1996 г. на чэмпіянатах Еўропы гулялі па 16 зборных.

А: Францыя, Румынія, Албанія, Швейцарыя.

В: Англія, Расія, Уэльс, Славакія.

С: Германія, Украіна, Польшча, Паўночная Ірландыя.

D: Іспанія, Чэхія, Турцыя, Харватыя.

E: Бельгія, Ірландыя, Швецыя, Італія.

F: Партугалія, Ісландыя, Аўстрыя, Венгрыя.

Цікава, што зборныя Германіі і Польшчы, а таксама Чэхіі і Турцыі гулялі ў сваіх адборачных групах да Еўра-2016.

***

Чэмпіянат Еўропы па футболе пройдзе з 10 чэрвеня па 10 ліпеня 2016 г. у Францыі: гарады Парыж, Сэн-Дэні, Вільнёў д'Аск, Ліль, Тулуза, Бардо, Ніца, Марсэль, Ліён, Сэнт-Эцьен.

Матчы 1/8 фіналу пройдуць 25—27 чэрвеня. Чвэрцьфіналы — 30 чэрвеня, 1, 2, 3 ліпеня, паўфіналы — 6,7 ліпеня, фінал — 10 ліпеня.

У 1/8 фіналу выходзяць па дзве каманды з групы, а таксама чатыры найлепшыя каманды, што занялі 3-я месцы.

Гульні групавога раўнду і 1/8 фіналу будуць пачынацца ў 16:00, 19:00, 22:00 паводле Мінска (15:00, 18:00, 21:00 паводле сярэдняеўрапейскага часу), а чвэрцьфіналы, паўфіналы, фінал а 22-й гадзіне.

Нагадаем, што зборная Беларусі заняла ў сваёй адборачнай групе 4-е месца следам за Іспаніяй, Славакіяй і Украінай.

Гэта свята, як заўсёды, пройдзе без нас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?