Сёння ў швейцарскім Ньёне прайшло лёсаванне 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Яго вынікі:

Гент — Вольфсбург,
Рома — Рэал,
ПСЖ — Чэлсі,
Арсенал — Барселона,
Ювентус — Баварыя,
ПСВ — Атлетыка,
Бенфіка — Зеніт,
Дынама Кіеў — Манчэстар Сіці.

Матчы 1/8 фіналу пройдуць 16-17, 23-24 лютага і 8-9, 15-16 сакавіка.

Фінал будзе праведзены 28 мая ў Мілане.

Нагадаем, што БАТЭ гуляў у адной адборачнай групе з «Барселонай», «Ромай» і «Баерам», фінішаваўшы на 4-м месцы.

А 15-й пачнецца лёсаванне 1/16 фіналу Лігі Еўропы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0