Кітайская пошукавая сістэма Baidu праз тры гады мае намер зладзіць палявыя выпрабаванні беспілотнага аўтобуса.
Найбуйнейшы пошукавік Кітая Baidu праз тры гады прадставіць беспілотны аўтобус, а праз пяць гадоў запусціць яго ў масавую вытворчасць, заявіў прадстаўнік кампаніі агенцтву Reuters. Ён адмовіўся удакладняць, якія аўтавытворцы удзельнічаюць у праекце.
У Baidu створана спецыяльнае падраздзяленне па распрацоўцы самакіраваных транспартных сродкаў, якое ў якасці генеральнага менеджара ўзначаліў старэйшы віцэ-прэзідэнт кампаніі Ван Цзын.
Baidu таксама плануе праз пяць гадоў выпусціць на рынак аўтаномны пасажырскі аўтамабіль, які будзе распрацаваны сумесна з BMW.
Прадстаўнік кітайскай кампаніі не стаў удакладняць аб'ём інвестыцый, накіраваных на беспілотныя транспартныя сродкі.
Reuters нагадвае, што раней пра намер стварыць беспілотны аўтамабіль у партнёрстве з аўтакампаній SAIC Motor заявіў інтэрнэт-рэтэйлер Alibaba. У ЗША аналагічнымі распрацоўкамі ўжо даўно займаюцца Google і Apple.
У лістападзе таксама стала вядома пра праекты па стварэнні самакіраваных аўтамабіляў нямецкага канцэрна Volkswagen і шведскай каманіі Volvo, якая прыцягнула да распрацоўкі Microsoft. Карэйская карпарацыя Samsung абвясціла аб адкрыцці падраздзялення, якое зоймецца распрацоўкай кампанентаў для беспілотных машын.