Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей абмеркаваў актуальныя пытанні супрацоўніцтва Беларусі з ЕС і НАТА ў ходзе рабочага візіту ў Брусэль 13—14 снежня, паведамляе прэс-служба МЗС.

Макей сустрэўся з міністрамі замежных спраў краін — членаў Еўрасаюза, у ходзе якой бакі абмяняліся думкамі пра стан і перспектывы узаемадзеяння Беларусі і Еўрасаюза.

Фота прэс-службы МЗС Беларусі

Фота прэс-службы МЗС Беларусі

Кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус у сваім твітар-акаўнце ахарактарызаваў атмасферу на перамовах як «канструктыўную і добразычлівую». Літоўскі міністр таксама заявіў аб адабрэнні «першых крокаў Беларусі» і чаканні прагрэсу ў пытаннях правоў чалавека і дэмакратыі.

Запіс з падобным зместам з'явіўся і ў твітары міністра замежных спраў Славакіі Міраслава Лайчака.

Уладзімір Макей з міністрам замежных спраў Славакіі Міраславам Лайчакам

Уладзімір Макей з міністрам замежных спраў Славакіі Міраславам Лайчакам

Міністр замежных спраў Аўстрыі Себасціян Курц па выніках сустрэчы таксама заявіў у твітары, што спадзяецца на далейшы прагрэс у Беларусі, і пазітыўна ацаніў ролю Мінска ва урэгуляванні канфлікту ва Украіне.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі таксама правёў перамовы з Высокім прадстаўніком ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Федэрыкай Магерыні, еўракамісарам па Еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні ЕС Йаганесам Ханам, намеснікам генеральнага сакратара НАТА Аляксандрам Вершбоу.

Уладзімір Макей і Федэрыка Магерыні. Фота прэс-службы ЕСЗД

Уладзімір Макей і Федэрыка Магерыні. Фота прэс-службы ЕСЗД

Уладзімір Макей і Аляксандр Вершбоу. Фота прэс-службы НАТА

Уладзімір Макей і Аляксандр Вершбоу. Фота прэс-службы НАТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?