У Крамлі не ўдакладняюць, ці будзе падпісаны расійска-беларускі дагавор аб ваеннай базе падчас перамоў прэзідэнтаў Расіі і Беларусі Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі 15 снежня ў Маскве. 

«Напэўна пытанні, звязаныя з ваенна-тэхнічным супрацоўніцтвам, будуць фігураваць у заўтрашнім парадку дня ў Крамлі», — цытуе ТАСС прэс-сакратара кіраўніка расійскай дзяржавы Дзмітрыя Пяскова, які такім чынам адказаў на пытанне журналістаў, ці будуць Пуцін і Лукашэнка абмяркоўваць стварэнне расійскай базы ў Беларусі. 

У верасні Пуцін распарадзіўся падпісаць пагадненне аб расійскай авіяцыйнай базе на тэрыторыі Беларусі. 

Праз некалькі тыдняў Лукашэнка заявіў, што гаворкі аб размяшчэнні расійскай авіябазы на тэрыторыі Беларусі ніколі не было. Пазней ён не аднойчы закранаў гэтую тэму, штораз падкрэсліваючы, што расійская авіябаза ў Беларусі не патрэбная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0