Саудаўская Аравія абвясціла аб стварэнні антытэрарыстычнай ісламскай кааліцыі, у якую ўвайшлі 34 краіны, у тым ліку Турцыя, Арабскія Эміраты, Бахрэйн, Катар, Іарданія, Ліван, Егіпет, Туніс і Марока.

Аб'яднаны камандны аператыўны штаб будзе базавацца ў сталіцы Саудаўскай Аравіі Эр-Рыядзе. Акрамя антытэрарыстычнай дзейнасці ён зоймецца каардынацыяй дзеянняў з міжнароднымі інстытутамі і іншымі дзяржавамі.

Міністр абароны Саудаўскай Аравіі Сальман Аль Сауд паведаміў, што кааліцыя будзе каардынаваць свае дзеянні ў Іраку і Сірыі з іншымі краінамі і міжнароднымі інстытутамі. Таксама, паводле яго слоў, кааліцыя не будзе факусавацца толькі на барацьбе з экстрэмісцкай групоўкай «Ісламская дзяржава», але будзе аказваць супрацьдзеянне «любой тэрарыстычнай арганізацыі», якая прадстаўляе пагрозу насельніцтву гэтых краінаў.

Як удакладніў міністр, кааліцыя мае намер весці барацьбу з тэрарыстамі ў Іраку, Сірыі, Лівіі, Егіпце і Афганістане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?