Беларускае аб’яднаньне студэнтаў у Польшчы абвесьціла пачатак конкурсу маладых гуртоў у межах XXVII фэстывалю музыкі маладой Беларусі «Басовішча-2016». Заяўкі прымаюцца да 13 студзеня 2016.

«Мы вырашылі абвесьціць прыём заяваў раней, чым звычайна, каб мець больш часу на правядзеньне адбору і падрыхтоўку да самога фэстывалю», – заяўляюць арганізатары конкурсу. Старшыня Беларускага аб’яднаньня студэнтаў у Польшчы Ганна Пякарская кажа, што сёлета вырашана акрэсьліць узроставы цэнз – сярэдні ўзрост удзельнікаў калектыву ня мусіць перавышаць 30 год. Да ўсяго гурт, які хоча падаць заяву, ня можа мець больш за два выдадзеныя альбомы. Ну і звыклае абавязковае патрабаваньне да канкурсантаў – мець пераважна беларускамоўны рэпэртуар

Заяўкі на ўдзел прымаюцца на скрыню [email protected] да 13 студзеня 2016. Правілы падачы заяўкі ды ўдзелу ў конкурсе зьмешчаны на афіцыйным сайце «Басовішча». Фармуляр заяўкі на ўдзел даступны па гэтай спасылцы.

Сёлета конкурс пройдзе ў тры этапы: папярэдні он-лайн адбор, у выніку якога будуць названыя 10 фіналістаў (да 1.02.2016), адборачны канцэрт, па выніках якога будзе адабрана 4 гурты, што паедуць на фэстываль (19.02.2016) і непасрэдна сам конкурс на «Басовішчы-2016» (22 і 23.07.2016). Пераможцы атрымаюць грашовую ўзнагароду, магчымасьць выступіць у другі дзень фэсту, гарантаванае месца ў праграме «Басовішча-2017» ды ратацыю сваіх песень ў этэры «Беларускага Радыё Рацыя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?