У ходзе агульнанацыянальнага рэферэндуму жыхары Новай Зеландыі выбралі дызайн, які можа замяніць малюнак на дзяржаўным сцягу.

Цяпер у сакавіку наступнага года новазеландцы павінны будуць зрабіць выбар: ці пакінуць сіняе палотнішча з брытанскім «Юніён Джэкам» у левай верхняй чвэрці і чатырма чырвонымі зоркамі з белай акантоўкай у правай частцы або замяніць яго на новы дызайн.

На рэферэндуме перамог дызайн сцяга, на якім намаляваны срэбны папараць і чатыры чырвоныя пяціканцовыя зоркі на чорным і сінім фоне.

Паводле апытанняў грамадскай думкі, большасць жыхароў Новай Зеландыі аддаюць перавагу цяперашняму варыянту.

Але на думку прэм'ер-міністра краіны Джона Кея, гэты сцяг не адлюстроўвае рэалій сучаснай Новай Зеландыі. Ён таксама скардзіўся, што цяперашні сцяг лёгка пераблытаць з дзяржаўнымі сімваламі іншых былых брытанскіх калоній - у прыватнасці, з аўстралійскім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?