Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі 15 снежня правярае рэспубліканскую сістэму абвесткі насельніцтва, паведамілі ў выратавальным ведамстве.

З 9.30 да 11.30 на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі, АНТ, СТВ, «РТР-Беларусь» і ў галоўным меню інтэрактыўнага тэлебачання ZALA ў бягучым радку будзе адлюстроўвацца паведамленне «Праводзіцца тэхнічная праверка сістэмы апавяшчэння МНС».

Праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва праводзіцца для трэніроўкі сіл і сродкаў дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны. МНС просіць грамадзян з разуменнем ставіцца да мер прафілактыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?