Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі накіравала ў Следчы камітэт матэрыялы ў дачыненні да 12 меркаваных удзельнікаў баявых дзеянняў на Данбасе, паведаміў журналістам у аўторак у Мінску кіраўнік МУС Беларусі Ігар Шуневіч.

«Ёсць матэрыялы праверак, яны накіраваны ў Следчы камітэт. Агульны спіс меркаваных удзельнікаў баявых дзеянняў (грамадзян Беларусі) — больш за 100, матэрыялы ў Следчы камітэт накіраваныя ў дачыненні да 12», — сказаў Шуневіч.

Міністр падкрэсліў, што грамадзяне, у дачыненні да якіх матэрыялы накіраваныя ў Следчы камітэт, падазраюцца ва ўдзеле баявых дзеянняў на абодвух баках канфлікту на Данбасе. «З абодвух бакоў. У нас абсалютна непрадузятае стаўленне», — адзначыў Шуневіч.

Ён растлумачыў, што Следчы камітэт у сваю чаргу прыме рашэнне аб завядзенні крымінальных спраў. «Следчы камітэт або знойдзе падставы для завядзення крымінальных спраў, па матэрыялах нашых праверак падставы ўжо ёсць, альбо адмовіць у завядзенні крымінальных спраў. У любым выпадку, рашэнне будзе прымаць следчы», — сказаў на заканчэнне міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0