16-гадовы жыхар Бабруйска прысуджаны да дзесяці гадоў зняволення за наркотыкі. Аб гэтым паведаміў галоўны спецыяліст аддзела статыстыкі і судовай практыкі Магілёўскага абласнога суда Эдуард Фядотаў.

Устаноўлена, што абвінавачваны, маючы намер незаконнага абароту псіхатропных рэчываў, незаконна набыў асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва. Увечары 27 мая 2015 г. ён угаварыў непаўналетняга ўжыць гэты наркотык. Пасля чаго частку рэчыва абвінавачаны яму ж і збыў. Затым абодва непаўналетнія сумесна ўжылі наркотык, а астатнюю частку падлетак захоўваў пры сабе з мэтай далейшага збыту.

Скрутак з рэчывам расліннага паходжання, які змяшчае ў сваім складзе асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва, быў знойдзены ў кішэні штаноў падлетка пры аглядзе яго доктарам хуткай медыцынскай дапамогі пасля дастаўкі абвінавачанага ўвечары таго ж дня ў Бабруйскую гарадскую дзіцячую бальніцу.

Прысудам суда падлетак прызнаны вінаватым па ч.2 арт.331 КК Беларусі ў схіленні да спажывання асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў, здзейсненым асобай якая раней учынiла злачынства, прадугледжанае арт.328 КК, а таксама па ч.3 арт.328 КК у незаконных з мэтай збыту набыцці, захоўванні, перавозцы і незаконным збыце псіхатропных рэчываў заведама непаўналетняму, учыненых асобай, якая раней учынiла злачынства, прадугледжанае ст.331 КК, у дачыненні да асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў.

У адпаведнасці з ч.3 арт.72 КК па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання пакаранняў канчаткова бабруйчаніну прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на дзесяць гадоў з адбываннем у выхаваўчай калоніі.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым парадку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?