У ноч на нядзелю невядомыя напалі на Ўправу Партыі БНФ, якая месьціцца на праспэкце Машэрава,8. На выходных нікога ў Сядзібе не было, таму пашкоджаньні ўбачылі толькі ў панядзелак раніцай.

На галоўным уваходзе чорнай фарбай напісана НБП (нацыянал-бальшавіцкая партыя - НН), а таксама намаляваны сымбаль арганізацыі – серп і молат. Яшчэ разьбітыя два вакны. Па ўсім бачна, што кідалі нейкімі кавалкамі асфальту. Найхутчэй, што гэты асфальт прывезьлі з сабой, бо побач з управай і так хапае камянёў. Не пашанцавала і офісу, які разьмяшчаецца побач з Управай, там таксама пабілі шкло ў вокнах. Мабыць, палічылі, што і там месьціцца Ўправа БНФ.

Мінакі зь зьдзіўленьнем пазіралі на спаскуджаны вандаламі будынак. Адзін са сталых наведвальнікаў Сядзібы са скрухай у голасе сказаў: «Бач ты, Сталіна яны вырашылі вярнуць».

Гэта ўжо ня першы напад нацыянал-бальшавікоў на офіс Партыі БНФ. Сакратаркі Сядзібы кажуць, што нешта падобнае было і гэтым летам, а яшчэ раней у 2005 годзе. Напярэдадні Дня Волі невядомыя зламалі дзяржакі, дзе замацоўваліся бел-чырвона-белы і эўрасаюзаўскі сьцягі.

Міліцыянты, якія прыбылі на выклік дзяжурнай Управы, толькі запыталіся, ці ёсьць тут фарба, каб замазаць бальшавіцкую сымболіку на дзьвярах.

bnf_080331_3 (67K)
bnf_080331_4 (56K)
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?