Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон, які адмяняе практычна ўсе штрафы за парушэнне дальнабойшчыкамі правілаў аплаты праезду па федэральных трасах. Аднак гэты закон не мяняе саму плату для велікагрузаў, супраць чаго і пратэстуюць кіроўцы фураў.

Дакумент апублікаваны на партале прававой інфармацыі Расійскай Федэрацыі.

Згодна з законам, кіроўцам фураў прыйдзецца плаціць штрафы толькі ў тым выпадку, калі ўладальнік грузавіка знаходзіцца за мяжой.

Пры гэтым сума выплаты цяпер будзе складаць 5000 рублёў (каля 70 даляраў), у той час як раней ўласнікі-юрыдычныя асобы павінны былі плаціць штраф у памеры 450 тысяч рублёў (6 430 даляраў).

Штрафы за паўторнае парушэнне закона зніжаны з 1 млн да 10 тысяч расійскіх рублёў.

Падставай для гэтага закона сталі масавыя пратэсты кіроўцаў вялікагрузных аўтамабіляў супраць ўвядзення з 15 лістапада платы за праезд па федэральных трасах, якую збіраюць з дапамогай сістэмы «Платон».

Да 29 лютага 2016 уключна памер платы складае 1,53 расійскага рубля (каля 413 беларускіх) на адзін кіламетр шляху. З 1 сакавіка 2016 г. да 31 снежня 2018 г уключна плата складзе 3,06 рубля на кіламетр.

За два тыдні працы сістэма «Платон» сабрала каля 550 млн расійскіх рублёў.

Пратэсты дальнабойшчыкаў супраць ўвядзення гэтай сістэмы працягваюцца ўжо некалькі тыдняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?