З пачатку жніўня 262 беларусы паведамілі пра тое, што не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржвыдаткаў або ўдзельнічалі ў такім фінансаванні менш за 183 каляндарныя дни. З улікам зніжкі ў 10% ім налічылі 805,2 мільёна рублёў падатку, паведамілі ў прэс-службе МПЗ.
У Віцебскай вобласці, да прыкладу, па зніжку прыйшлі 38 чалавек. Сума збору, прад'яўленая грамадзянам да выплаты, склала 115,8 мільёна рублёў, з якіх ужо выплачана 18,4 мільёна. Дармаеды знайшліся ў Наваполацку і Віцебску, а таксама ў 13 раёнах вобласці.
Першым аб няўдзеле ў фінансаванні дзяржвыдаткаў паведаміў падаткавікам 38-гадовы мінчук, які апошні раз працаваў у 2013 годзе ў камерцыйнай арганізацыі.
З 1 жніўня падатковая пачала прымаць ад дармаедаў звесткі аб няўдзеле ў фінансаванні дзяржвыдаткаў ці ўдзеле ў такім фінансаванні менш за 183 каляндарныя дні ў падатковым перыядзе. Пры падачы такога паведамлення па 31 мая 2016 года сума збору, які складае 20 базавых велічынь (сёння - 3,6 мільёна рублёў), будзе паменшаная на 10%.