Прадстаўнікі беларускай апазіцыі 15 снежня сустрэліся з канцлеркай Германіі Ангелай Меркель.

14—15 снежня ў Карлсруэ праходзіць з'езд Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС) Германіі. Па запрашэнні арганізатараў у ім бяруць удзел беларускія апазіцыйныя палітыкі: першы намеснік старшыні руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч, старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі.

«Гэта была кароткая сустрэча і сумеснае фота з беларускай дэлегацыяй. Мы падзякавалі лідара Еўропы за яе паслядоўнасць і прынцыповасць у адстойванні каштоўнасцяў. Яшчэ адным нашым пасланнем была просьба не забываць пра Беларусь», — цытуе старшыню АГП прэс-служба партыі.

Паводле слоў Лябедзькі, Меркель адказала, што «пастараецца».

Лідар АГП таксама паведаміў, што дэлегацыя правяла «каля дзясятка сустрэч і перамоў з дэпутатамі бундэстага, прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый». «Вялікі плюс, што мы гаворым адным голасам. Гэта ўзмацняе пасланне», — заявіў Лябедзька. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?