Пятро Парашэнка заклікаў Расію спыніць палітыку пераследаў крымскіх татараў і ўкраінцаў у Крыме і ў Расіі.

Пра гэта ён заявіў на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам сёння ў Кіеве.

«Трэба спыніць ганебную рэпрэсіўную палітыку РФ пераследу па палітычных і ідэалагічных прыкметах як прадстаўнікоў крымскататарскага народа ў Крыме, так і прадстаўнікоў украінскай супольнасці, якая знаходзіцца пад уціскам і пераследам толькі за тое, што яны з'яўляюцца украінцамі», — заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?