15.12.2015 / 17:17

Мігранты пачалі з'язджаць з Аўстрыі, бо іх чаканні не апраўдаліся 8

Мігранты з Косава, Ірака і Афганістана пачалі пакідаць Аўстрыю, бо іх чаканні ў гэтай краіне не апраўдаліся. Па словах мігрантаў, яны думалі, што догляд за імі будзе арганізаваны на больш высокім узроўні, а працэс атрымання статусу бежанца будзе прасцейшым.

Reuters

Прадстаўнік дабрачыннай арганізацыі Caritas Марцін Гантнэр растлумачыў, што некаторыя прыезджыя вяртаюцца дадому з-за страху «дэпартацыі і прыніжэння», іншыя сумуюць па сваіх сем'ях, а частка з іх мела іншыя ўяўленні пра Аўстрыю і Еўропу ў цэлым, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на The Local.

Паводле інфармацыі The Local, гэта пацвярджаюць і дадзеныя Міністэрства ўнутраных спраў краіны. Так, у перыяд са студзеня па лістапад Аўстрыю добраахвотна пакінулі парадку 1,1 тысяч касавараў, 530 іракцаў і 120 афганцаў. Для параўнання, у 2014 годзе на радзіму перабраліся толькі двое выхадцаў з Ірака, дзевяць з Афганістана і адзін з Ірана.

«Гэтая тэндэнцыя стала найбольш прыкметнай прыкладна з сярэдзіны верасня», — заявіў прадстаўнік ведамства Карл-Хейнц Грундбек.

Кіраўнік венскай асацыяцыі па абароне правоў чалавека Гюнтэр Экер адзначыў, што трэнд будзе захоўвацца ў найбліжэйшай будучыні.

«Многія іракцы кажуць, што яны чакалі лепшай сацыяльнай абароны тут, многія таксама не маюць уяўлення, колькі будзе доўжыцца працэс атрымання статусу бежанца. Яны нават не ўяўлялі, што іх сем'і змогуць перабрацца да іх толькі праз год ці нават больш», — растлумачыў Экер.

0
Мордехай В. / Адказаць
15.12.2015 / 17:22
Так яны прайшлі Германію, Францыю, Іспанію... Карацей, трэба будаваць лагеры на паўднёвым узбярэжжы - у Афрыцы. А адтуль выцягваць best from the best.
0
Донна Роза / Адказаць
15.12.2015 / 17:37
Напоминает ситуацию, когда недовольные уровнем сервиса туристы демонстративно покидают отель:))) ---------------------------------------------------- Действительно нуждающиеся и спасающиеся от войны люди так себя не ведут. Так себя ведут классические экономические мигранты.
0
le mantar / Адказаць
15.12.2015 / 17:48
Выдатненька.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру