15.12.2015 / 17:51

БЧ абнавіла сістэму продажу электронных квіткоў 1

Беларуская чыгунка ўкараніла новую тэхналогію набыцця электронных квіткоў на сайце poezd.rw.by, паведаміла прэс-служба БЧ. 

На сайце з'явіўся шэраг новаўвядзенняў. У тым ліку абноўлены інтэрфейс сайта, пашыраны функцыянал атрымання інфармацыі аб раскладзе цягнікоў. Таксама змянілася форма бланка электроннага праязнога дакумента. Кожнаму набытаму праз інтэрнэт квітку цяпер прысвойваецца ўнікальны 14-значны нумар. Пасля аплаты электроннага праязнога дакумента фарміруецца яго бланк, у якім пазначаны нумар замовы (14 знакаў) і нумар электроннага праязнога дакумента (14 знакаў). У выпадку калі ў замове адзін квіток, нумар замовы і нумар электроннага праязнога дакумента супадаюць. Калі замова аформленая на двух-чатырох пасажыраў, нумар замовы і нумар электроннага квітка супадаюць толькі ў першага пасажыра ў замове. 

У выніку ў пасажыраў з'явілася больш магчымасцяў кіраваць сваімі замовамі. У новай версіі сістэмы продажу забяспечаная магчымасць выканання або адмены электроннай рэгістрацыі ў асабістым кабінеце (не пазней чым за 1 гадзіну да адпраўлення з пачатковай станцыі маршруту руху) як адначасова для ўсіх згаданых у замове пасажыраў, так і асобна для кожнага з іх. Пры гэтым у бланку электроннага квітка пазначаецца час, да якога магчымая адмена электроннай рэгістрацыі. 

Таксама ў асабістым кабінеце з'явілася функцыя стварэння новай змовы на падставе раней выкананай. Апрача таго, на сайце poezd.rw.by дабаўлены раздзел «Скідкі», у якім можна азнаёміцца са скідкамі на праезд, што дае БЧ. 

Беларуская чыгунка звяртае ўвагу на тое, што пасажыры, якія аформілі замовы квіткоў на сайце да 8 снежня, ажыццяўляюць электронную рэгістрацыю па раней дзейнай тэхналогіі, форма бланка для гэтых замоваў не мяняецца. 

У бліжэйшай перспектыве БЧ плануе далейшае ўдасканальванне тэхналогіі набыцця электронных праязных дакументаў. У тым ліку плануецца ўкараніць функцыю вяртання электронных праязных дакументаў на сайце poezd.rw.by, а таксама пашырыць прымяненне паслугі афармлення праязных дакументаў праз інтэрнэт у міжнародных зносінах з краінамі Еўропы.

0
Андрэй / Адказаць
15.12.2015 / 20:11
А калі будзе магчымасць карыстацца гэтым сервісам па-беларуску?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру