Каб зьнесьці 4‑павярховы дом спатрэбілася некалькі сэкунаў і 100 кіляграмаў выбухоўкі. Будынак зраўнялі зь зямлёй адным клікам.

Цэлы месяц на вуліцы Фабрыцыюса рыхтаваліся да выбуху. Будынак былога малаказаводу пабудаваны з калясальным запасам трываласьці. Звычайнымі будаўнічымі мэтадамі яго ня зьнесьці. Дэмантаж з дапамогай выбуху для сталіцы — навіна. Тым больш, калі трэба паваліць ня ўвесь будынак, а ягоную частку. Безь ювэлірнай дакладнасьці не абысьціся. Але самае галоўнае — бясьпека. Усіх жыхароў вакольных дамоў тутэйшы ўчастковы інспэктар інструктаваў цэлы тыдзень.

Больш як за гадзіну да выбуху раён зносу ачапілі. Вокны вакольных дамоў адчынілі. Так ударная хваля не пашкодзіць шыбы. Некалькі разоў пратэсьціравалі цэласнасьць сетак з 100 кіляграмаў выбухоўкі.

Частка сьцяны абрынулася на вуліцу Фабрыцыюса. Прадухіліць гэта было немагчыма. Зносілі толькі халадзільныя цэхі, нельга было дапусьціць, каб яны пашкодзілі астатні будынак.

Цягам двух дзён развалы прыбяруць. А на месцы ўзарванага дому будзе стаяць бізнэс‑цэнтар.

Паводле СТВ

Глядзі яшчэ:
Фота ад выпадковых мінакоў (victorzenin.livejournal.com/)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0