15.12.2015 / 19:03

Мінгандлю «памілавала» крамы сеткі MART INN 3

Міністэрства гандлю Беларусі дазволіла магазінам MART INN працягнуць работу, паведамілі ў ЗТАА «Март Інн Фуд».

«ЗТАА «Март Інн Фуд» атрымала ад Міністэрства гандлю рашэнне аб аднаўленні дзейнасці гандлёвых аб'ектаў. Крамы прыцягваюць працаваць», — паведамілі ў кампаніі.

Як паведамлялася раней, за сістэматычнае парушэнне парадку разлікаў з пастаўшчыкамі малака, мяса, хлебапрадуктаў і іншых тавараў, рэалізацыю прадукцыі са скончанымі тэрмінамі годнасці, невыкананне асартыментных пералікаў Мінгандлем было вынесена рашэнне аб прыпыненні з 16 снежня на тэрмін да 90 дзён работы магазінаў сеткі MART INN.

На дату праверкі пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць склала звыш за 70 млрд рублёў, у тым ліку за атрыманыя мяса, малако, хлебапрадукты — больш за 20 млрд. Пры гэтым у асобных магазінах у продажы знаходзілася да 25 найменняў тавараў са скончаным тэрмінам годнасці (сыры, мясныя і каўбасныя вырабы, куры, воцат, піва і інш.).

0
Аляксандр / Адказаць
15.12.2015 / 19:30
Далі хабар і працуюць далей. Куды глядзіць СК?
0
Няхлюй / Адказаць
15.12.2015 / 23:27
Аляксандр, СК глядзіць у кашалёк.
0
uri / Адказаць
16.12.2015 / 00:27
http://clab.by/iamminsk/33771557
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру