Пракуратурай Магілёўскай вобласці распачатая крымінальная справа ў дачыненні да 59-гадовай жыхаркі абласнога цэнтра.

Як паведаміла старшы памочнік пракурора Магілёўскай вобласці Ала Кузняцова, пенсіянерка, будучы на сваім прысядзібным участку, размешчаным у Клічаўскім раёне, парушыла правілы пажарнай бяспекі і нанесла ўрон у буйным памеры.

Так, пры спальванні смецця жанчына не забяспечыла пастаянны кантроль за працэсам гарэння, а таксама наяўнасць сродкаў пажаратушэння. Распаліла касцёр, не акапаўшы вогнішча, і не выканала адлегласць ад яго да прылеглых пабудоў не менш як 10 метраў, як таго патрабуюць правілы пажарнай бяспекі.

Дапушчаныя парушэнні правілаў пажарнай бяспекі прывялі да ўзнікнення пажару на тэрыторыі суседняга домаўладання, пасля чаго агонь перакінуўся на іншыя дамы з размешчанымі блізу іх гаспадарчымі пабудовамі.

У выніку безадказных паводзінаў і грэбавання ўстаноўленымі правіламі пажарам былі поўнасцю знішчаны чатыры домаўладанні грамадзян, матэрыяльны ўрон склаў больш за 150 млн. рублёў.

Дзякуючы своечасоваму рэагаванню тэрытарыяльных падраздзяленняў МНС больш цяжкіх наступстваў, у тым ліку чалавечых ахвяраў, удалося пазбегнуць.

Зараз крымінальная справа па гэтым факце перададзеная ва ўпраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці для арганізацыі правядзення папярэдняга расследавання. 

За тое, што ўчынена, крымінальным заканадаўствам прадугледжана пакаранне ў выглядзе папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышт на тэрмін да шасці месяцаў, або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?