Прадстаўнікі «Данецкай народнай рэспублікі» Дзяніс Пушылін, які 15 снежня ўдзельнічае ў мінскіх перамовах па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне, выступіў з заявай. Ён настойвае на федэралізацыі краіны. 

«Як заўважаюць ужо і амерыканскія сябры Украіны, выйсцем з такой сітуацыі для краіны і недапушчэння поўнага развалу можа стаць толькі канфедэрацыя», — цытуе Пушыліна Данецкае агенцтва навін. Паводле яго слоў, «грэбаванне неабходнасцю ўнясення ў канстытуцыю дэцэнтралізацыі ў выглядзе федэралізацыі прывяло Украіну да грамадзянскай вайны». 

Пушылін заявіў, што Канстытуцыі Украіны неабходныя глыбокія змены «аж да поўнага яе перапісвання». 

Пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны з удзелам прадстаўнікоў «ДНР» і «ЛНР» працягваецца ў мінскім «Прэзідэнт-гатэлі» ў закрытым для прэсы рэжыме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?