«Прыехаў у Мінск — беларускай мовы ў публічнай прасторы дакладна стала болей! — піша ў фэйсбуку Алесь Герасіменка.

— На ўездзе з магілёўскага кірунку — бігбордаў шмат, у вочы трапляюцца беларускамоўныя. У 2012 якім беларускамоўных бігбордаў (акрамя аблезлых з кампаніі «за Беларусь») я ўвогуле нідзе не бачыў, тым больш камерцыйных.

Іду ў новы цэнтр «Момо» ля метро Магілёўская. Абвесткі галасавыя (кшталту пакупайце ружовыя шкарпэткі ў трэцім аддзеле!) у цэнтры — па-беларуску. Іду на сайт «Гіпа» — галоўнай крамы таго цэнтра — адкрываецца спачатку з беларускай версіяй. Не так, як у большасці — з расейскай (хоць і працуе недасканала). 

Далей еду ў цэнтр. Нейкі сэрвіс патрэбны: акуляры адрамантаваць, фота зрабіць. Піражок набыць. Недзе ў траціне выпадкаў персанал пераходзіць на беларускую. Напружання пры гэтым няма ніякага! І гэта я не цягаўся адмыслова па месцах, якія рэкламуюцца як беларускамоўныя (чуў пра такія).

Адразу і настрой лепей ад пашырэння візуальнай прасторы мовы, на якой думаеш — не ў госці ўсё ж прыехаў, да сябе!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0