Еўракамісія прапанавала рэфармаваць Шэнген і ўвесці абавязковы кантроль на знешніх межах усіх, хто ўязджае на тэрыторыю Еўрасаюза, уключаючы грамадзян краін ЕС, каб прадухіліць вяртанне тэрарыстаў.

Пра гэта заявіў сёння першы намеснік кіраўніка Еўракамісіі Франс Цімерманс, прадстаўляючы ў Еўрапарламенце новыя прапановы Еўракамісіі па стварэнні еўрапейскай службы аховы межаў і берагавой аховы.

«Еўракамісія прапануе рэфармаваць шэнгенскія дамоўленасці, каб увесці на знешніх межах супольнасці абавязковую праверку дакументаў і зверку яе з еўрапейскай базай дадзеных (Шэнген-2) для ўсіх прыбываючых у ЕС, уключаючы грамадзян Еўрасаюза і асоб, якія маюць дазвол на жыхарства. Гэта абсалютна неабходна, для вядзення эфектыўнай барацьбы з тэрарызмам», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?