Украінская лётчыца Надзея Саўчанка, якую судзяць у Расіі, напісала беларускай пісьменніцы, лаўрэатцы Нобелеўскай прэміі Святлане Алексіевіч. Фота змясціў 15 снежня ў сваім фэйсбуку адвакат Надзеі Марк Фейгін.
Фота з фэйсбука Марка Фейгіна
2 снежня Святлана Алексіевіч у пасольстве Украіны ў Мінску перадала для Надзеі Саўчанка кнігі і ліст падтрымкі. Алексіевіч назвала Надзею ўкраінскай Жаннай Д'Арк і выказала спадзеў на яе хуткае вызваленне.
Надзею Саўчанка ў Расіі абвінавачваюць у спрыянні забойству двух супрацоўнікаў расійскага тэлебачання, якія ўлетку 2014 г. знаходзіліся пад Луганскам. Саўчанка абвінавачванні адкідае.