Кампанія «Фэйсбук» заявіла, што ўносіць змены ў сваю палітыку, накіраваную на тое, каб карыстальнікі паказвалі ў профілі толькі свае сапраўдныя імёны.

Раней у «Фэйсбук» звярнуліся шэраг розных груп і актывістаў, якія патрабавалі ад кампаніі перагледзець гэтую жорсткую палітыку, якая патрабуе ад людзей выкарыстоўваць толькі ўласныя імёны.

У аўторак кампанія паведаміла, што мае намер праверыць новую сістэму, згодна з якой, карыстальнікі пры наяўнасці якіх-небудзь асаблівых абставін могуць звярнуцца да выкарыстання псеўданіма.

Як удакладняюць ў кампаніі, змякчэнне палітыкі «сапраўднага імя» звязаная з жаданнем дапамагчы людзям, якія апынуліся ў цяжкай сітуацыі: напрыклад, якія сталі ахвярай хатняга гвалту або якія падвяргаюцца насмешкам, здзекам і ганенню ў грамадстве.

Аднак кампанія настойвае на тым, каб карыстальнікі, у якіх няма такіх асаблівых абставін, усё-ткі паказвалі сваё сапраўднае імя.

Кампанія сцвярджае, што калі людзі выкарыстоўваюць сваё сапраўднае імя, іх дзеянні і словы ў сацыяльнай сетцы маюць большую вагу, чым словы карыстальніка, які хаваецца пад псеўданімам.

У ліпені СМІ паведамлялі, што адміністрацыя сацыяльнай сеткі заблакавала акаўнт грамадзянкі Германіі з-за выкарыстання псеўданіма, а пазней ўказала рэальнае імя ўладальніцы акаўнта, не атрымаўшы на тое яе згоды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?