Увайсці
  • Навіны
  • Усяго патроху
  • Культура
  • Тэсты
  • Рэкламадаўцу
бел / рус
  • Калейдаскоп
  • Белдызайн з rOtring
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
Моды

Гонар павінен быць!

Адзенне з Беларусі з дастаўкай па ўсім свеце
honar.by
Фота 3 з 25
18.12.2015 / 08:54

Патрыятычна-настальгічная псіхадэліка: беларускі навуковец, які жыве ў ЗША, стварае «віртуальную радзіму» 40

Беларускі навуковец, які жыве і працуе ў ЗША, стварае віртуальную Беларусь. Гэта выбуховая сумесь патрыятызму, псіхадэлікі і настальгіі па радзіме. Над плошчай Перамогі лунаюць бел-чырвона-белыя сцягі, станцыя метро носіць імя Каліноўскага, а ў водах Нямігі плаваюць кракадзілы з русалкамі… Карацей, так проста і не апішаш — трэба глядзець.

Уладзімір Слабін — навуковы супрацоўнік Цэнтра перадавых тэхналогій у адукацыі (Center for Advanced Technology in Education) і па сумяшчальніцтве выкладчык кафедры хіміі Універсітэта Арэгона (University of Oregon).

Да пераезду ў ЗША Слабін быў дацэнтам кафедры хіміі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Абараніў дысертацыю па распрацоўцы камп'ютэрных праграм па хіміі як сродкаў экалагічнага выхавання. Слабін цікавіцца адукацыйнымі магчымасцямі трохмерных віртуальных асяроддзяў. Таму міма праекту Second Life ён проста не мог прайсці.

Што такое SecondLife

Анлайн-праект Second Life з’явіўся ў 2003 годзе. Прадукт выклікаў у гульцоў захапленне, ідэя кампаніі Linden Lab атрымала шчодрае фінансаванне і падтрымку вядучых ІТ-кампаній свету.

Second Life — гэта не столькі гульня, колькі імітацыя жыцця ў віртуальнай прасторы. Асноўны занятак карыстальнікаў — гэта камунікацыя паміж сабой ці стварэнне і аздабленне ўласнай віртуальнай прасторы. Трохі нагадвае вядомую гульню «Sims», толькі анлайн.

На пік папулярнасці праект выйшаў у 2006—08 гадах. Сцвярджалася, што зарэгістраваных карыстальнікаў там было больш за 15 мільёнаў. Гарвардскі і Оксфардскі універсітэты нават выкарыстоўвалі Second Life як адукацыйную пляцоўку. Праўда, большасць карыстальнікаў не затрымлівалася надоўга. На думку самога Філіпа Расдэйла, стваральніка праекту, гэта было звязана з кіраваннем. Жыць у трохмернай рэальнасці, выкарыстоўваючы мышку і клавіятуру, не вельмі зручна. У выніку, наведвальнасць праекту паступова падае.

Second Belarus

У 2008 годзе Уладімір Слабін набыў у Second Life кавалак віртуальнай зямлі плошчай 514 кв.м.

«Калі я назваў яго «Беларусь», то зрабіў гэта інстынктыўна. Проста таму, што так хацелася і таму, што было цікава. У пазнейшыя гады будаваў «інфраструктуру» і таксама не задумляўся аб мэце, хаця і спадзяваўся і спадзяюся, што асяроддзе станецца цікавым і карысным для многіх беларусаў. У кожнага, хто прыходзіць у трохмерны віртуал, свая мэта — гэта можа быць бізнес, гульня, адукацыя, тусоўкі, віртуальны флірт. Вядома, такія развагі гучаць няпэўна для заяўкі на грант. Але ж гэта, дзякуй Богу, не грант, а мая ўласная ініцыятыва», — апісвае Слабін.

Мэта крышталізавалася паступова. Па яго словах, яна такая — пашырыць беларускую культурную прастору шляхам стварэння яшчэ аднаго віртуальнага асяроддзя. У далейшым віртуальная Беларусь няўхільна расла і сёння яе агульная плошча — 8704 кв.м. Менш за гектар, але, да прыкладу, плошча паўнавартаснага вострава ў SL — 6,5 га (65536 кв.м). Па адным востраве ў свой час займалі віртуальныя Латвія і Ізраіль. Па некалькі астравоў сёння займаюць Грэцыя, Нарвегія, Францыя, Японія, гарады Лондан (6), Нью-Ёрк (5), Токіа (3), Портланд (2). У Расіі цяпер два астравы (адзін з іх Масква), але ў 2008 было больш як 5. Адзін з іх — з контурам сушы ў выглядзе мядзведзя — эмблемы партыі «Адзіная Расія». Там падчас расійска-грузінскага канфлікту (2008) Слабін назіраў пацешную кібератаку. Так што Беларусь на віртуальных 87 сотках — цалкам нармальна. Краіны свету прадстаўлены ў SL афіцыйна і неафіцыйна.

Напрыклад, Албанія, Калумбія, Мальдзівы, Сербія, Філіпіны, Швецыя і Эстонія ў свой час нават афіцыйна адкрылі там амбасады. Не ўпэўнены, што там можна было звяртацца і атрымліваць шведскія ды эстонскія візы (хіба віртуальныя?), але падзеі адбыліся і ўвайшлі ў гісторыю SL. Большасць жа краін і гарадоў пакуль будуецца ў SL сіламі энтузіястаў.

«Некалькі гадоў існуе і асобны востраў Беларусь, да якога я не маю дачынення, але знаёмы з гаспадаром. Там цікавая прырода, хаця нацыянальнай, беларускай спецыфікі небагата. Падобна да гэтага, некалі быў востраў пад назвай Украіна, спрэс застаўлены мінарэтамі. Сёння ёсць стэрэатыпны такі востраў Афіны без анічога грэчаскага», — піша Слабін.

Як трапіць у віртуальную Беларусь?

Трапіць туды можа кожны. Трэба спампаваць і ўсталяваць кліент Second Life з сайта http://secondlife.com і зарэгістраваць аватар на тым жа сайце. Затым увесці адрас http://maps.secondlife.com/secondlife/Varsity/57/156/99 — і вы на плошчы Незалежнасці.

На краі яе стаіць пахмуры ахоўнік Міхась. Калі да яго наблізіцца, ён пытаецца, чаму вы тут ходзіце і папярэджвае, што мець пры сабе зброю забаронена. Побач проста ў паветры левітуе маляўнічая шыльда. У яе ўманціраваны скрыпт, які запрашае наведніка ўступіць у суполку «Second Belarus». Уступаць неабавязкова, але не-сябра суполкі не зможа ездзіць на трактары «Беларус», апрацоўваць матыкай барозны з бульбай і адкрываць некаторыя дзверы — не зможа карыстацца скрыптамі.

На плошчы размешчаны чорныя лавы. Наведнік можа пасядзець на іх і атрымаць, у залежнасці ад праседжанага часу і шчодрасці наладак, пэўныя віртуальныя грошы (Ліндэн-даляры, L$). У віртуальным свеце, у адрозненне ад рэальнага, можна пражыць без грошай. Але, як і ў рэальным, без іх сумна. З 2006 г. курс змяніўся мала: каля 1000 L$ за 4 $. Шмат чаго ў SL (цела, скуру, адзенне, аўтамабіль, самалёт, інш.) можна здабыць бясплатна.

Таксама на плошчы, як і паўсюдна у віртуальнай Беларусі, вісіць экран у залатой раме «Клікні і параўнай» з парай дзесяткаў рэальных фатаграфій месца. Канкрэтна гэты экран змяшчае фатаграфіі плошчы Незалежнасці і Дома ўрада.

«Помнік Леніну на плошчы адсутнічае праз неадназначнасць гэтай палітычнай фігуры для беларусаў. На плошчы ўвогуле няма помніка, бо цяжка падабраць кандыдатуру, якая б задаволіла ўсіх», — кажа Слабін.

Дом урада

Дом урада абсаджаны блакітнымі елкамі, аздоблены святлістым бягучым арнаментам і надпісамі па-беларуску і па-англійску: «Жыве Беларусь!» — «Belarus forever!» Паколькі месца дасяжнае наведнікам SL з усяго свету, але далёка не кожны наведнік ведае кірыліцу, такі пераклад дарэчы, лічыць Слабін.

Пры захаванні вонкавага падабенства, Дом урада ўнутры мае не шэсць паверхаў, а тры. Згодна з абраным гістарычным падыходам (Полацкае княства — Вялікае Княства Літоўскае — Беларуская Народная Рэспубліка — Рэспубліка Беларусь), у левым і правым крылах першага паверха размешчаны залы Еўфрасінні і Вітаўта адпаведна, у левым і правым другога — залы Каліноўскага і братоў Луцкевічаў, на трэцім паверсе — зала Ластоўскага і зала нашых дзён. У экспазіцыі кожнай залы — партрэты дзеячаў і кнігі ў рост чалавека — літаратурныя сімвалы адпаведнай гістарычнай эпохі. Кнігі можна нават гартаць.

У зале Ластоўскага — «Матчын дар» А.Гаруна, партрэты Антона Луцкевіча, Вацлава Ластоўскага, Палуты Бадуновай, Станіслава Булак-Балаховіча, Уладзіміра Пракулевіча, калектыўная фатаграфія ўрада БНР.

Клікаючы на партрэты беларускіх гістарычных асоб, можна слухаць аўдыёнарысы іх жыцця (8—10 хвілін).

Чырвоны касцёл

«Я не мінчук, быў у Чырвоным касцёле два разы ў жыцці, таму яго ўнутранае ўбранства мала памятаю. Фатаграфій звонку ў Сеціве дастаткова дзеля таго, каб зрабіць гожыя тэкстуры, а вось фатаграфій унутры — адзінкі. Таму скарыстаўся дзеля афармлення сцен і столі тым, што знайшоў, — каментуе Уладзімір Слабін. — Увогуле я спачатку меў план ўзнавіць у SL усе больш-менш значныя будынкі сталіцы. Максімалізм прайшоў хутка, бо праца карпатлівая, вымагае шмат часу. Знаёмая эмігрантка з Чехіі параіла зрабіць не ўсе будынкі, а галоўны ў Мінску. Такім яна лічыла касцёл Святых Сымона і Алены», — кажа Уладзімір Слабін.

Плошча Перамогі, Мастацкі музей і будынак з Траецкага

Побач з Домам урада знаходзіцца плошча Перамогі, аздобленная б-ч-б сцягамі.

Ля яе — дом з Траецкага прадмесця. У яго можна ўвайсці: унутры паштовыя маркі, прысвечаныя Беларусі, узоры вышыванак. Ёсць нават вялікае фота Сяргея Філімонава і Франака Вячоркі ў вышымайках.

Побач з домам бадзяецца барадаты мужчына з тэлефонам. Яго завуць Юры Анатольевіч. «Пры вашым набліжэнні нічога не кажа, — ён заняты, бізнесмэн», — тлумачыць Слабін.

Нацыянальны мастацкі музей месціцца за плошчай Перамогі, збоку ад Траецкага прадмесця.

Тут скульптур няма — толькі карціны. На кожнага мастака заведзена асобная залатая рама, клікаючы на якую, можна паслядоўна паглядзець яго творы. У музеі прадстаўлены пакуль карціны В.Бялыніцкага-Бірулі, Я.Дамеля, Я.Драздовіча, А.Кашкурэвіча, В,Славука, М.Шагала. Пры вонкавым падабенстве будынка ўнутры музея ўсяго адзін паверх з высокай столлю. 

Метро

У метро дзве станцыі — «Чарадзейная» і «Каліноўская», у гонар князя Усяслава Чарадзея і Кастуся Каліноўскага, адпаведна. Да кожнай з іх з плошчаў Незалежнасці і Перамогі вядуць эскалатары. Ля ўваходу у «Чарадзейную» стаіць Наталля ў чырвонай сукенцы.

«Я пакуль не прыдумаў, што яна павінна гаварыць мінакам», — прызнаецца Слабін.

А на платформе «Каліноўскай» стаіць Галіна Іванаўна, пры вашым набліжэнні яна кажа: «Цягнік зараз прыйдзе, яны ходзяць кожныя 15 хвілін».

Дарэчы, кожныя 15 хвілін з «Чарадзейнай» сапраўды адпраўляецца блакітны вагон. У яго можна сесці і праехацца. Абвесткі ў цягніку запісаныя голасам самога Уладзіміра Слабіна.

Няміга і «ўсё ў адным»

З Каліноўскай у Нямігу можна проста нырнуць з платформы ці спусціцца на Чарадзейную і, не зварочваючы да цягніка, прайсці наўпрост. Няміга тут — паўнавартасная рака. У ёй плавае кракадзіл, а на дне — русалкі. У мяне міжволі ўзнікае пытанне, з чаго б складаўся рацыён беларускіх кракадзілаў, калі б такія існавалі.

Нездалёк ад уваходу у метро стаіць кіёск «Белсаюздруку». Калі клікнуць на палічку з назвай газеты, трапляеш на сайт. Дарэчы, «Наша Ніва» ў ім таксама прадаецца.

Можна скарыстацца опцыяй «усё ў адным» на адмысловай пляцоўцы. Вось відэа, як яна працуе:

 

БДУ і сем замкаў

БДУ рэпрэзентаваны галоўным корпусам (у ім месцяцца чатыры факультэты). Таксама на карце «Беларусі» можна знайсці сем замкаў. Яны цалкам прыдуманыя. У адным нават водзяцца прывіды.

«Унутры абстаўлена так, як, на маю думку, мог жыць беларускі шляхціц (можа нават магнат) часоў ВКЛ. Я не быў заўсёды паслядоўны, таму падлога там заслана не мядзведжай скурай, а тыповым дываном савецкага часу, тканым, аднак, у Беларусі. Над дываном — сінія і ружовыя сэрцайкі, гэта танцавальныя анімацыі. Калі вы апынуліся тут з дамай (або кавалерам), клікніце на гэтыя сэрцайкі і патанчыце. Вы ў Беларусі, ваша абранніца ў Афрыцы, а ў віртуальнай Беларусі вы разам», — раіць Слабін.

 Віцебск і Гарадок

Ёсць на карце і кавалкі малой радзімы Слабіна. Гэта Пакроўскі храм і частка вуліцы Кірава з Віцебску.

«Я пражыў у Віцебску больш як дваццаць гадоў, таму мая любоў да гэтага горада натуральная. Дзеля эканоміі месца пададзены ўсяго два будынкі: іх паўночныя бакі выглядаюць нібы дамы ля чыгуначнага вакзала, а паўднёвыя — як дамы ля Дзвіны», — кажа Слабін.

Гарадок, дзе Слабін нарадзіўся, прадстаўлены культурна-асветніцкім цэнтрам на цэнтральнай плошчы горада і краязнаўчым музеем, якімі аўтар бачыў іх у 2009 годзе. На сценах унутры краязнаўчага музея: знакамітыя людзі — ураджэнцы Гарадоцкага раёна, у тым ліку і сам Слабін.

«Крыху нясціпла, але ж гэта праўда — я ёсць і ў музеі, і ў кнізе «Памяць» Гарадоцкага раёна, з якой браў звесткі», — каментуе аўтар.

Таксама ў «Гарадку» ёсць помнік «Тарасу на Парнасе» і школа. « У 2011—12 гадах я праводзіў тут са студэнтамі віртуальныя кансультацыі па агульнай хіміі, аб чым пазней апублікаваў пару артыкулаў. Пагадзіцеся, гучыць не зусім звычайна, што амерыканскія студэнты прыходзілі на кансультацыі ў віртуальную Беларусь», — адзначае Слабін.

Беларусь Нябёсная

На зямлі — гэта ўсё. Але ж свет віртуальны, таму трэба трапіць на неба. Зрабіць гэта можна двума спосабамі: праз тэлепорцер ці сеўшы на цягнік у метро. На небе можна сустрэць Віцебскі чыгуначны вакзал…

…кіёск з віцебскай рэгіянальнай прэсай…

калгасныя палеткі і вясковы падворак.

Калі ёсць час і вы далучыліся да SL-групы «Second Belarus», можаце ўзяць пілу і папілаваць. Можаце пакатацца на трактары «Беларус» МТЗ-50 у яго чырвоным, экспартным варыянце — ці проста так, а то і прычапіўшы цыстэрну з гноем, распырскваючы ўгнаенне. Можна таксама пакапаць бульбу ці сабраць свежае гародніны. 

Далей — весялей.

«За агароджаю — пшанічнае і жытняе поле, за полем — лужок, там у траве — фасфарычны левітуючы кубік. Назавем яго генератарам жаночай прыгажосці. Дзень і ноч ён распаўсюджвае ў кіберпрасторы вобразы беларускіх журналістак, акцёрак, спявачак, спартсменак, удзельніц конкурсаў прыгажосці і проста прыгожых. Сярод іх Марына Аляксейчык, Іна Афанасьева, Таццяна Беланогая, Кацярына Бурая, Вольга Гарапучык, Аляксандра Герасіменя, Таццяна Глазко, Ксенія Голуб, Ірына Дарафеева, Ганна і Наста Дашкевіч, Дар'я Домрачава […]», — так апісвае аўтар наступны сюрпрыз.

Насамрэч, «генератар» — гэта проста белая квадратная пляма, з якой выскокваюць жаночыя фотаздымкі. Больш за ўсё яна нагадвае застаўку да перадачы з віншаваннямі нейкага малабюджэтнага рэгіянальнага тэлеканала.

Лес

Ёсць у віртуальнай Беларусі і лясок. Там водзяцца алені, мядзведзі, дзікі, белыя ваўкі. «Планую дадаць лясных братоў-партызан, для іх ужо раскладзена вогнішча», — абяцае Слабін.

У лесе месціцца і «дыскатэка» — штосьці накшталт пляцоўкі з экранам, на якім Слабін плануе прадставіць кожнага беларускага выканаўцу.

Хакей і станікі

Але ж слабінскі «праект» — не адзінае беларускае ў свеце Second Life. Як адзначае сам Уладзімір Слабін, на кірмашы можна набыць Тэрыторыю Беларусі з рэльефам у выглядзе файла. Калі хто пажадае купіць асобны востраў у SL і будаваць там сваю Беларусь, ён можа загрузіць гэты файл, і суша адразу ж прыме адпаведную форму. Таксама ёсць хакейныя швэдры…

…налепка на шчаку для фанатаў…

….ці станік.

Насамрэч, экскурсія па «Віртуальнай Беларусі» — штука вясёлая. Часам цікава, часам смешна. Так што, калі няма чаго рабіць — рэкамендую. А калі хтосьці хоча далучыцца да слабінскага хобі — то ён не супраць.

«Магчыма, у чытачоў з'явіліся свае арыгінальныя ідэі. Калі гэта так, напішыце, калі ласка на ulad.slabin@secondbelarus.com — будзем супрацоўнічаць», — запрашае Уладзімір.

Улад Швядовіч

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Джэмпер ад Gucci знялі з продажаў з-за абвінавачванняў у расізме 4
Дызайнера сумак Бычкоўскага злавілі на крадзяжы чужых ідэй 1
Калі важна ўсё: выбіраем са cпецыялісткамі правільны камплект адзення для заняткаў спортам 1
Трэнд сезона: міні-шалікі для шчыкалатак 1
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
0 2
Ражэ Гарадзi / Адказаць
18.12.2015 / 09:00
Ну, на шнобеля напрацаваў!))
1 3
з...лы беларус / Адказаць
18.12.2015 / 09:33
Віртуальная шызафрэнія " а ля Беларусь" - гэта першае ўражанне, а выснова - Амерыка Слабіну на карысьць не пайшла...
1 3
SUM / Адказаць
18.12.2015 / 09:42
якая дурнота...
Нечаканая памылка пры загрузцы каментароў
Паказаць усе каментары/ 40 /
Загружаецца...
Рэклама на NN.BY
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Падтрымаць
Наша Ніва / NN.BY – незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991. Фундаваць НН праз АРІП
Падтрымаць
Каб скарыстацца формай, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
Украіна абвясціла ў вышук галоўнага фігуранта справы аб крушэнні «Боінга» пад Данецкам
Швецыя адмовілася выдаць Польшчы сталінскага злачынцу 2
Мадура прапанаваў Гуайдо прызначыць выбары ў Венесуэле, назваўшы яго клоўнам
У Літву прыбыла новая партыя ракетных комплексаў Javelin 2
У Малдову не пусцілі расійскіх прапагандыстаў, якія хацелі ўзяць інтэрв'ю ў Дадона 8
Запасы грошай у расійскім бюджэце дасягнулі рэкорда 7
У школах Грузіі цяпер прапануюць вучыць кітайскую мову замест рускай 9
Усяго патроху
У «Слуцк» перайшоў «19-гадовы» нігерыец, які ўжо ў 11 гадоў хадзіў з барадой ФОТА 4
Шніцаль «Карпыч», катлета «Загадка» і кекс «Зебра» — у школьных сталовых Мінска абновяць меню 3

У Беларусі ўпершыню з'явілася Pepsi Lime 1
Каб сустрэць нечаканых гасцей: рэцэпт ідэальных сырных мафінаў 7
Такога незвычайнага герба Беларусі вы яшчэ не бачылі ФОТА 17
Паглядзіце, як выглядае «булён з грэнкамі» ў слонімскіх школах ФОТА
дапоўнена
19
Ежу з «Макдональдса» цяпер можна замовіць дадому, але за 2 рублі 3
Калі хочацца чаго-небудзь забароненага: хатнія нагетсы РЭЦЭПТ 4
Спорт
Адкрыты ліст футбалісту Палякову: Дзяніс, не трэба ставіць Радзіме нагу на шыю 16
Беларус выйграў турэцкую велагонку

Беларускіх біятланістак знялі з дыстанцыі на Кубку свету з-за вялікага адставання 1
На матч БАТЭ — «Арсенал» у Барысаве прадалі ўжо 8000 квіткоў
Сёння — «Мінская лыжня» з удзелам топавых чыноўнікаў і сілавікоў 2
Трэнер Таццяна Тарасава: Я на месцы беларусаў запрасіла б рускіх дзяўчатак 26
15-гадовы футбаліст акадэміі «Мілана»: Хачу гуляць за зборную Беларусі, маё сэрца там 2
Гулец зборнай Украіны перайшоў у газпрамаўскі «Зеніт». Як такое стала магчымым? 11
Здарэнні
У Мсціславе 80-гадовы пенсіянер прыраўнаваў і забіў сваю 82-гадовую жонку 5
Легкавік у Аршанскім раёне ўрэзаўся ў агароджу
«На калені, с**а!» — падрабязнасці жорсткай разборкі паміж беларускімі дзяўчатамі, якая трапіла на ВІДЭА 14
Віцябчук купіў аўто ў Магілёве, а потым яго туды ж і скралі 1
Следчы камітэт: У Беларусі не было здарэнняў, звязаных з гульнёй «Мома» 3
Жыхар Дубровеншчыны, які забіў аднавяскоўца і параніў юнака, і раней страляў па людзях
На Століншчыне браканьер сеткамі налавіў рыбы на 4,5 тысячы рублёў 1
Карысная інфа
У сераду — парывісты вецер і галалёдзіца 1
Уначы мінус, удзень — плюс: надвор'е на 19—21 лютага  1
У нядзелю — да +8 1

На выходных на Брэстчыне да +10, у Мінску да +6°С 1
На выходных тэмпература паветра будзе адпавядаць канцу сакавіка 3
Здароўе
«Пачакаю больш прыстойнага кандыдата». Псіхолаг расказвае пра самыя папулярныя прычыны абортаў 2
Чым кава можа дапамагчы людзям з дыябетам? Даследаванне
Мінздароўя прыпыніў продаж лекаў ад кашлю — яны могуць быць небяспечныя для сэрца
Мінздароўя: Усе, хто захварэў на грып, не былі прышчэпленыя 3
Мова
Усё пра беларускія прозвішчы 139
«Баранавіцкі» ці «баранаўскі»? «Гудзевіцкі» ці «гудзеўскі»? Мовазнавец Юры Пацюпа прапануе вярнуць традыцыйныя формы прыметнікаў
А як у вас гаварылі?
7

Čerykaŭ, а не Cherikov! 10
Навуковая падзея: даследчыца абараніла дысертацыю па вусным маўленні жыхароў Хоцімскага раёна 4
Ці кажаце вы сваім дзецям пяшчотныя словы — есьцікі, піткі, спаткі? 2

Доктар з Баранавіч стварыў унікальны руска-беларускі даведнік лекавых раслін 18
Аўто
Немцы склалі РЭЙТЫНГ самых надзейных сучасных аўтамабіляў 7
На гродзенскай трасе паставяць разумную сістэму, каб разлічваць сярэднюю хуткасць і правяраць, ці прышпілены кіроўца 6
Уладальнікам красовераў KIA ў Беларусі прапанавалі бясплатна абнавіць аўтамабіль 1
У Мінску адкрылі для руху першы ўчастак Паўднёвай магістралі КАРТА 1

Названыя самыя «аварыйныя» краіны Еўрасаюза 8
Эканоміка
Румас распавёў, які сярэдні заробак за студзень 2
Румас раскрытыкаваў працу дзяржсектара 4
Міністэрства эканомікі спадзяецца, што доля IT-сектара ў ВУП вырасце да 10% да 2023 года 5
Дата сумеснага пасяджэння беларуска-расійскай групы па інтэграцыі пакуль не вызначана 2
Меркаванні
«Ідэя ствараць беларускія «Голас» і «Х-фактар​​» — найлепшае, што было агучана ўладамі за апошнія гады» 8
Віктар Марціновіч: Ён, Яна і таварыш следчы 12
Алег Трусаў: Моцныя і слабыя месцы «Гісторыі беларускай дзяржаўнасці» 73
Аналітыкі прапанавалі сем канкрэтных мер па ўмацаванні інфармацыйнай бяспекі Беларусі
Абмяркоўвайце!
11
Гісторыя
Што не так з «Гісторыяй беларускай дзяржаўнасці»? Колькі заўваг гісторыка 23
Новае падарожжа Юрыя Жыгамонта — у вёску Лаша Гродзенскага раёна, дзе нарадзіўся бацька беларускай філалогіі ВІДЭА
Шэсць валют на адзін горад: чым разлічваліся мінчукі пад нямецкай акупацыяй 1918 года 1
Амерыканскі гангстар у Нясвіжы: карупцыя, падробка дакументаў і прастытуцыя 2
Любімыя колеры могуць сказаць пра яе многае: колер сцягна напалоханай німфы 1
Дарагія рэчы: вагі з дзедавай крамы
Валынь: зусім іншы край на мяжы з Беларуссю 3
Культура
Юрый Туронак пасмяротна, а таксама Наталля Радзіна былі ўзнагароджаныя медалём БНР 8
Міністр культуры: Рэальныя страты ад бягучай дзейнасці «Беларусьфільма» за год — 332 тысячы рублёў 3
«Ток» з Палінай Рэспублікай — пра закулісныя інтрыгі Х-фактара, музычны крызіс і сына ВІДЭА 6
«Я не адчуваю віны за тое, што мне лёгка», — Андрэй Горват. Вялікае інтэрв'ю
Віцэ-прэм'ер Петрышэнка даручыў стварыць беларускія шоу «Голас» і «Х-фактар» 8
Паліна Рэспубліка: На Х-фактары нам увесь час прывозілі кветкі ад фанатак Алега Вінніка 1
«На смаргонскім фронце без змен»: рэжысёр Аляксей Туровіч здымае фільм пра Першую сусветную ФОТА 2
Навука і тэхналогіі
Расія рыхтуецца пачаць здабычу карысных выкапняў на Месяцы 22
Хворай на рак пацыентцы выдалілі язык і аднавілі яго з рукі
асцярожна, жорсткія фота!
Нейрасетку навучылі ствараць твар неіснуючага чалавека за некалькі секунд. І ён выглядае рэалістычна 9
У Кітаі тэсціруюць «разумныя турмы» 2
Найбуйнейшы ў свеце самалёт — культавы Airbus A380 — здымаюць з вытворчасці  2
У расейскіх паліцэйскіх з'явяцца суперакуляры з функцыяй распазнання асоб 4

Гігабайты ў абмен на каханне: як атрымаць бясплатны інтэрнэт-трафік і бонусы 14 лютага 4
NASA афіцыйна прызнала страту культавага марсахода Opportunity 2
Каханне і сэкс
Грудзі брытанак выраслі на тры памеры за 11 гадоў 13
Як распісваюць маладых у самым прыгожым ЗАГСе Беларусі 2
Празрыста і сэксуальна: Кім Кардаш'ян у адкрытым камбінезоне пазіравала на канапе ФОТА 41
Пяшчотная, сэксуальная і грацыёзная: Пенелопа Крус у новым глянцавым фотасэце 2
У лідара гурта «Дай дарогу!» Юрыя Стыльскага знайшлося яшчэ адно пазашлюбнае дзіця 12
Футбаліст Дзмітрый Ігнаценка ў свае 30 гадоў выхоўвае шасцёра дзяцей 3
Лёгкая эратычнасць беларускамоўнай рэкламы 80-х 19
Свет
Украіна абвясціла ў вышук галоўнага фігуранта справы аб крушэнні «Боінга» пад Данецкам
Швецыя адмовілася выдаць Польшчы сталінскага злачынцу 2
Мадура прапанаваў Гуайдо прызначыць выбары ў Венесуэле, назваўшы яго клоўнам
У Літву прыбыла новая партыя ракетных комплексаў Javelin 2
У Малдову не пусцілі расійскіх прапагандыстаў, якія хацелі ўзяць інтэрв'ю ў Дадона 8
Запасы грошай у расійскім бюджэце дасягнулі рэкорда 7
У школах Грузіі цяпер прапануюць вучыць кітайскую мову замест рускай 9
Афіша
У Брэсце пройдуць прэзентацыі «Справы» і «Нашай гісторыі»

Канцэрт Вайцюшкевіча ў Празе — 26 студзеня
Прэзентацыя «Палескай Бібліі» Фёдара Клімчука — 23 студзеня 1
Расклад калядных канцэртаў у Верхнім горадзе: індзі, этна, джаз, поп…
Стаяць на сваім: у Мінску зноў пройдзе кінафестываль Watch Docs Belarus 1
Галоўнае
Макей: З Расіяй, Кітаем і Турцыяй у нас самае вялікае адмоўнае сальда знешнегандлёвага балансу
Шуневіча абралі ў склад Раду дырэктараў КХЛ
Украіна абвясціла ў вышук галоўнага фігуранта справы аб крушэнні «Боінга» пад Данецкам
У Беларусь даставілі новы верталёт ва ўрадавай ліўрэі ФОТА
Мадура прапанаваў Гуайдо прызначыць выбары ў Венесуэле, назваўшы яго клоўнам
Амерыканец зрабіў 50 тысяч здымкаў Месяца і злучыў іх у адну ФАТАГРАФІЮ 6
У Малдову не пусцілі расійскіх прапагандыстаў, якія хацелі ўзяць інтэрв'ю ў Дадона 8
Рэклама на NN.BY
Усяго патроху
«На калені, с**а!» — падрабязнасці жорсткай разборкі паміж беларускімі дзяўчатамі, якая трапіла на ВІДЭА 14
Следчы камітэт: У Беларусі не было здарэнняў, звязаных з гульнёй «Мома» 3
Нападнік у Стоўбцах пачаў даваць паказанні 9
Наста Гусева, якую затрымалі за анархісцкае графіці, расказала пра гаротнае дзяцінства, працу на малаказаводзе і прыход да Бога 10
Рэклама на NN.BY
Прыватныя абвесткі
Продам фотоаппарат Nicon D3100 18-55 kit
Бампы футбольные Nike Hypervenom
Сапоги хромовые
Винтажный подарок! Выжигаю портреты на заказ.
Падушка дэкаратыўная Адзінарог / Подушка декоративная Единорог
Галега (Козлятник) 1кг
Прадам мёд
Cупер вкусный картофель + бесплатная доставка
Травосмесь Газон Универсальный 1кг
Cцяг "Слуцкі збройны чын" 1920 г.
Фота / Відэа
«Румолаўцы» выкупілі мінскі паблік УКантакце: абсмейваюць забітую настаўніцу са Стоўбцаў, піяраць Пуціна і заклікаюць забіць Ціму Беларускіх 27
Новае падарожжа Юрыя Жыгамонта — у вёску Лаша Гродзенскага раёна, дзе нарадзіўся бацька беларускай філалогіі ВІДЭА
Рэклама на NN.BY
Апытанка
Анекдоты
Анекдот ад symbal.by
Анекдот. Свет стаў бяспечнейшым
Анекдот пра дэпрэсію
Самае чытанае
Куды знік Уладзімір Макей? 10
«На калені, с**а!» — падрабязнасці жорсткай разборкі паміж беларускімі дзяўчатамі, якая трапіла на ВІДЭА 14
«Румолаўцы» выкупілі мінскі паблік УКантакце: абсмейваюць забітую настаўніцу са Стоўбцаў, піяраць Пуціна і заклікаюць забіць Ціму Беларускіх 27
Нападнік у Стоўбцах пачаў даваць паказанні 9
Румас заклікае «як мага хутчэй» падпісаць базавае пагадненне Беларусі і ЕС 18
Самае лайканае
«Румолаўцы» выкупілі мінскі паблік УКантакце: абсмейваюць забітую настаўніцу са Стоўбцаў, піяраць Пуціна і заклікаюць забіць Ціму Беларускіх 27
Сотні людзей сабраліся ў Стоўбцах на развітанне з забітымі настаўніцай і вучнем ФОТЫ
Бацькі расказалі пра затрыманага ў Стоўбцах сына і паказалі ягоны пакой ФОТЫ 17
Ганна Бонд адказала Качанавай: Не трэба пра ідэалогію талдычыць 18
«Цана жыцця — 10 капеек». Інвалід памёр пасля бойкі з-за спрэчкі ў чарзе ў мінскім супермаркеце 21
Гарачыя тэмы
Рускамоўны надпіс над уваходам на Чыгуначны вакзал замянілі на беларускамоўны і англамоўны ФОТЫ 33
Музыкант Лабанок на машыне збіў абаронцу Курапатаў Урбановіча. ДАІ забрала правы 24
У Расіі група мужчын займалася сэксам са школьнікам. Беларускі прадпрымальнік заразіў хлопчыка ВІЧ 10
Пасля Сочы: расійскія тэлеграм-каналы распаўсюджваюць чуткі пра адстаўку Макея 20
У Ружанах перакуліўся лесавоз. Загінулі бабуля і 6-месячнае дзіця, што ішлі на вуліцы 3
Праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода прайшлі калонай па цэнтры Брэста, нягледзячы на затрыманні 13
У Драздах за $3 мільёны прадаецца дом, які ледзь не канфіскавалі ва Уладзіміра Япрынцава — шмат ФОТА інтэр'ераў 8
«Цана жыцця — 10 капеек». Інвалід памёр пасля бойкі з-за спрэчкі ў чарзе ў мінскім супермаркеце 21
Афрыканская краіна цалкам засталася без электрычнасці 8
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28
Рэклама на NN.BY
Абмеркаванні
не для комментария,а для редакции.
20.02.2019 / 08:09
Што БНР ,што "медаль"... трохi сьмешна.…
Аугментин
20.02.2019 / 06:32
Редакция, а Вам не стыдно, что Майдану 5 лет, а у вас ни одного …
Юстын
20.02.2019 / 05:11
Ужо пацягнуліся касяком рускамірныя дзядзькі і цеткі пісаць у кн…
Alex_Lexx
20.02.2019 / 03:34
Антон Астаповіч , Анархісты ўсялякія трапляюцца. Сярод менавіта …
Дед Мороз
20.02.2019 / 03:27
ну не скрэпный язык же учить - который на хрен никому скоро не н…
Рэклама на NN.BY
Падзякі
Дзякуем фундатарам НН Віталю Броўку, В.Ваяйкову, Яўгену Чыгіру… 1
Дзякуем фундатарам НН Беляўцовай, П.Петруку, Ігару Хаменку, В.Палсцюку…
Дзякуем фундатарам НН Каці Вініцкай, Віялеце і Вячаславу Кавалёвым
Дзякуем фундатарам НН Віталю Броўку, А.Небераву, Д.Калядзе…
Дзякуем фундатарам НН А.Герасіменку, Богдану, В.Жыдовічу, М.Крупко, Саковічу, а асабліва Андрэю К. і чалавеку, які падпісаўся «За выкрыццё цемры»…
Даслаць навіну Падтрымай НН Рэклама на NN.BY
Версія для смартфонаў Дадатак для Android
Навіны Усяго патроху Культура Тэсты
  • Улада
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Белдызайн з rOtring
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Кантакты
© Прыватнае прадпрыемства «Суродзічы» УНП 190786828.
Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН»
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх