Увайсці
  • Навіны
  • Усяго патроху
  • Культура
  • Рэкламадаўцу
бел / рус
  • Тэсты
  • Калейдаскоп
  • Белдызайн з rOtring
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
Моды
Фота 13 з 25
18.12.2015 / 08:54

Патрыятычна-настальгічная псіхадэліка: беларускі навуковец, які жыве ў ЗША, стварае «віртуальную радзіму»

Беларускі навуковец, які жыве і працуе ў ЗША, стварае віртуальную Беларусь. Гэта выбуховая сумесь патрыятызму, псіхадэлікі і настальгіі па радзіме. Над плошчай Перамогі лунаюць бел-чырвона-белыя сцягі, станцыя метро носіць імя Каліноўскага, а ў водах Нямігі плаваюць кракадзілы з русалкамі… Карацей, так проста і не апішаш — трэба глядзець.

Уладзімір Слабін — навуковы супрацоўнік Цэнтра перадавых тэхналогій у адукацыі (Center for Advanced Technology in Education) і па сумяшчальніцтве выкладчык кафедры хіміі Універсітэта Арэгона (University of Oregon).

Да пераезду ў ЗША Слабін быў дацэнтам кафедры хіміі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Абараніў дысертацыю па распрацоўцы камп'ютэрных праграм па хіміі як сродкаў экалагічнага выхавання. Слабін цікавіцца адукацыйнымі магчымасцямі трохмерных віртуальных асяроддзяў. Таму міма праекту Second Life ён проста не мог прайсці.

Што такое SecondLife

Анлайн-праект Second Life з’явіўся ў 2003 годзе. Прадукт выклікаў у гульцоў захапленне, ідэя кампаніі Linden Lab атрымала шчодрае фінансаванне і падтрымку вядучых ІТ-кампаній свету.

Second Life — гэта не столькі гульня, колькі імітацыя жыцця ў віртуальнай прасторы. Асноўны занятак карыстальнікаў — гэта камунікацыя паміж сабой ці стварэнне і аздабленне ўласнай віртуальнай прасторы. Трохі нагадвае вядомую гульню «Sims», толькі анлайн.

На пік папулярнасці праект выйшаў у 2006—08 гадах. Сцвярджалася, што зарэгістраваных карыстальнікаў там было больш за 15 мільёнаў. Гарвардскі і Оксфардскі універсітэты нават выкарыстоўвалі Second Life як адукацыйную пляцоўку. Праўда, большасць карыстальнікаў не затрымлівалася надоўга. На думку самога Філіпа Расдэйла, стваральніка праекту, гэта было звязана з кіраваннем. Жыць у трохмернай рэальнасці, выкарыстоўваючы мышку і клавіятуру, не вельмі зручна. У выніку, наведвальнасць праекту паступова падае.

Second Belarus

У 2008 годзе Уладімір Слабін набыў у Second Life кавалак віртуальнай зямлі плошчай 514 кв.м.

«Калі я назваў яго «Беларусь», то зрабіў гэта інстынктыўна. Проста таму, што так хацелася і таму, што было цікава. У пазнейшыя гады будаваў «інфраструктуру» і таксама не задумляўся аб мэце, хаця і спадзяваўся і спадзяюся, што асяроддзе станецца цікавым і карысным для многіх беларусаў. У кожнага, хто прыходзіць у трохмерны віртуал, свая мэта — гэта можа быць бізнес, гульня, адукацыя, тусоўкі, віртуальны флірт. Вядома, такія развагі гучаць няпэўна для заяўкі на грант. Але ж гэта, дзякуй Богу, не грант, а мая ўласная ініцыятыва», — апісвае Слабін.

Мэта крышталізавалася паступова. Па яго словах, яна такая — пашырыць беларускую культурную прастору шляхам стварэння яшчэ аднаго віртуальнага асяроддзя. У далейшым віртуальная Беларусь няўхільна расла і сёння яе агульная плошча — 8704 кв.м. Менш за гектар, але, да прыкладу, плошча паўнавартаснага вострава ў SL — 6,5 га (65536 кв.м). Па адным востраве ў свой час займалі віртуальныя Латвія і Ізраіль. Па некалькі астравоў сёння займаюць Грэцыя, Нарвегія, Францыя, Японія, гарады Лондан (6), Нью-Ёрк (5), Токіа (3), Портланд (2). У Расіі цяпер два астравы (адзін з іх Масква), але ў 2008 было больш як 5. Адзін з іх — з контурам сушы ў выглядзе мядзведзя — эмблемы партыі «Адзіная Расія». Там падчас расійска-грузінскага канфлікту (2008) Слабін назіраў пацешную кібератаку. Так што Беларусь на віртуальных 87 сотках — цалкам нармальна. Краіны свету прадстаўлены ў SL афіцыйна і неафіцыйна.

Напрыклад, Албанія, Калумбія, Мальдзівы, Сербія, Філіпіны, Швецыя і Эстонія ў свой час нават афіцыйна адкрылі там амбасады. Не ўпэўнены, што там можна было звяртацца і атрымліваць шведскія ды эстонскія візы (хіба віртуальныя?), але падзеі адбыліся і ўвайшлі ў гісторыю SL. Большасць жа краін і гарадоў пакуль будуецца ў SL сіламі энтузіястаў.

«Некалькі гадоў існуе і асобны востраў Беларусь, да якога я не маю дачынення, але знаёмы з гаспадаром. Там цікавая прырода, хаця нацыянальнай, беларускай спецыфікі небагата. Падобна да гэтага, некалі быў востраў пад назвай Украіна, спрэс застаўлены мінарэтамі. Сёння ёсць стэрэатыпны такі востраў Афіны без анічога грэчаскага», — піша Слабін.

Як трапіць у віртуальную Беларусь?

Трапіць туды можа кожны. Трэба спампаваць і ўсталяваць кліент Second Life з сайта http://secondlife.com і зарэгістраваць аватар на тым жа сайце. Затым увесці адрас http://maps.secondlife.com/secondlife/Varsity/57/156/99 — і вы на плошчы Незалежнасці.

На краі яе стаіць пахмуры ахоўнік Міхась. Калі да яго наблізіцца, ён пытаецца, чаму вы тут ходзіце і папярэджвае, што мець пры сабе зброю забаронена. Побач проста ў паветры левітуе маляўнічая шыльда. У яе ўманціраваны скрыпт, які запрашае наведніка ўступіць у суполку «Second Belarus». Уступаць неабавязкова, але не-сябра суполкі не зможа ездзіць на трактары «Беларус», апрацоўваць матыкай барозны з бульбай і адкрываць некаторыя дзверы — не зможа карыстацца скрыптамі.

На плошчы размешчаны чорныя лавы. Наведнік можа пасядзець на іх і атрымаць, у залежнасці ад праседжанага часу і шчодрасці наладак, пэўныя віртуальныя грошы (Ліндэн-даляры, L$). У віртуальным свеце, у адрозненне ад рэальнага, можна пражыць без грошай. Але, як і ў рэальным, без іх сумна. З 2006 г. курс змяніўся мала: каля 1000 L$ за 4 $. Шмат чаго ў SL (цела, скуру, адзенне, аўтамабіль, самалёт, інш.) можна здабыць бясплатна.

Таксама на плошчы, як і паўсюдна у віртуальнай Беларусі, вісіць экран у залатой раме «Клікні і параўнай» з парай дзесяткаў рэальных фатаграфій месца. Канкрэтна гэты экран змяшчае фатаграфіі плошчы Незалежнасці і Дома ўрада.

«Помнік Леніну на плошчы адсутнічае праз неадназначнасць гэтай палітычнай фігуры для беларусаў. На плошчы ўвогуле няма помніка, бо цяжка падабраць кандыдатуру, якая б задаволіла ўсіх», — кажа Слабін.

Дом урада

Дом урада абсаджаны блакітнымі елкамі, аздоблены святлістым бягучым арнаментам і надпісамі па-беларуску і па-англійску: «Жыве Беларусь!» — «Belarus forever!» Паколькі месца дасяжнае наведнікам SL з усяго свету, але далёка не кожны наведнік ведае кірыліцу, такі пераклад дарэчы, лічыць Слабін.

Пры захаванні вонкавага падабенства, Дом урада ўнутры мае не шэсць паверхаў, а тры. Згодна з абраным гістарычным падыходам (Полацкае княства — Вялікае Княства Літоўскае — Беларуская Народная Рэспубліка — Рэспубліка Беларусь), у левым і правым крылах першага паверха размешчаны залы Еўфрасінні і Вітаўта адпаведна, у левым і правым другога — залы Каліноўскага і братоў Луцкевічаў, на трэцім паверсе — зала Ластоўскага і зала нашых дзён. У экспазіцыі кожнай залы — партрэты дзеячаў і кнігі ў рост чалавека — літаратурныя сімвалы адпаведнай гістарычнай эпохі. Кнігі можна нават гартаць.

У зале Ластоўскага — «Матчын дар» А.Гаруна, партрэты Антона Луцкевіча, Вацлава Ластоўскага, Палуты Бадуновай, Станіслава Булак-Балаховіча, Уладзіміра Пракулевіча, калектыўная фатаграфія ўрада БНР.

Клікаючы на партрэты беларускіх гістарычных асоб, можна слухаць аўдыёнарысы іх жыцця (8—10 хвілін).

Чырвоны касцёл

«Я не мінчук, быў у Чырвоным касцёле два разы ў жыцці, таму яго ўнутранае ўбранства мала памятаю. Фатаграфій звонку ў Сеціве дастаткова дзеля таго, каб зрабіць гожыя тэкстуры, а вось фатаграфій унутры — адзінкі. Таму скарыстаўся дзеля афармлення сцен і столі тым, што знайшоў, — каментуе Уладзімір Слабін. — Увогуле я спачатку меў план ўзнавіць у SL усе больш-менш значныя будынкі сталіцы. Максімалізм прайшоў хутка, бо праца карпатлівая, вымагае шмат часу. Знаёмая эмігрантка з Чехіі параіла зрабіць не ўсе будынкі, а галоўны ў Мінску. Такім яна лічыла касцёл Святых Сымона і Алены», — кажа Уладзімір Слабін.

Плошча Перамогі, Мастацкі музей і будынак з Траецкага

Побач з Домам урада знаходзіцца плошча Перамогі, аздобленная б-ч-б сцягамі.

Ля яе — дом з Траецкага прадмесця. У яго можна ўвайсці: унутры паштовыя маркі, прысвечаныя Беларусі, узоры вышыванак. Ёсць нават вялікае фота Сяргея Філімонава і Франака Вячоркі ў вышымайках.

Побач з домам бадзяецца барадаты мужчына з тэлефонам. Яго завуць Юры Анатольевіч. «Пры вашым набліжэнні нічога не кажа, — ён заняты, бізнесмэн», — тлумачыць Слабін.

Нацыянальны мастацкі музей месціцца за плошчай Перамогі, збоку ад Траецкага прадмесця.

Тут скульптур няма — толькі карціны. На кожнага мастака заведзена асобная залатая рама, клікаючы на якую, можна паслядоўна паглядзець яго творы. У музеі прадстаўлены пакуль карціны В.Бялыніцкага-Бірулі, Я.Дамеля, Я.Драздовіча, А.Кашкурэвіча, В,Славука, М.Шагала. Пры вонкавым падабенстве будынка ўнутры музея ўсяго адзін паверх з высокай столлю. 

Метро

У метро дзве станцыі — «Чарадзейная» і «Каліноўская», у гонар князя Усяслава Чарадзея і Кастуся Каліноўскага, адпаведна. Да кожнай з іх з плошчаў Незалежнасці і Перамогі вядуць эскалатары. Ля ўваходу у «Чарадзейную» стаіць Наталля ў чырвонай сукенцы.

«Я пакуль не прыдумаў, што яна павінна гаварыць мінакам», — прызнаецца Слабін.

А на платформе «Каліноўскай» стаіць Галіна Іванаўна, пры вашым набліжэнні яна кажа: «Цягнік зараз прыйдзе, яны ходзяць кожныя 15 хвілін».

Дарэчы, кожныя 15 хвілін з «Чарадзейнай» сапраўды адпраўляецца блакітны вагон. У яго можна сесці і праехацца. Абвесткі ў цягніку запісаныя голасам самога Уладзіміра Слабіна.

Няміга і «ўсё ў адным»

З Каліноўскай у Нямігу можна проста нырнуць з платформы ці спусціцца на Чарадзейную і, не зварочваючы да цягніка, прайсці наўпрост. Няміга тут — паўнавартасная рака. У ёй плавае кракадзіл, а на дне — русалкі. У мяне міжволі ўзнікае пытанне, з чаго б складаўся рацыён беларускіх кракадзілаў, калі б такія існавалі.

Нездалёк ад уваходу у метро стаіць кіёск «Белсаюздруку». Калі клікнуць на палічку з назвай газеты, трапляеш на сайт. Дарэчы, «Наша Ніва» ў ім таксама прадаецца.

Можна скарыстацца опцыяй «усё ў адным» на адмысловай пляцоўцы. Вось відэа, як яна працуе:

 

БДУ і сем замкаў

БДУ рэпрэзентаваны галоўным корпусам (у ім месцяцца чатыры факультэты). Таксама на карце «Беларусі» можна знайсці сем замкаў. Яны цалкам прыдуманыя. У адным нават водзяцца прывіды.

«Унутры абстаўлена так, як, на маю думку, мог жыць беларускі шляхціц (можа нават магнат) часоў ВКЛ. Я не быў заўсёды паслядоўны, таму падлога там заслана не мядзведжай скурай, а тыповым дываном савецкага часу, тканым, аднак, у Беларусі. Над дываном — сінія і ружовыя сэрцайкі, гэта танцавальныя анімацыі. Калі вы апынуліся тут з дамай (або кавалерам), клікніце на гэтыя сэрцайкі і патанчыце. Вы ў Беларусі, ваша абранніца ў Афрыцы, а ў віртуальнай Беларусі вы разам», — раіць Слабін.

 Віцебск і Гарадок

Ёсць на карце і кавалкі малой радзімы Слабіна. Гэта Пакроўскі храм і частка вуліцы Кірава з Віцебску.

«Я пражыў у Віцебску больш як дваццаць гадоў, таму мая любоў да гэтага горада натуральная. Дзеля эканоміі месца пададзены ўсяго два будынкі: іх паўночныя бакі выглядаюць нібы дамы ля чыгуначнага вакзала, а паўднёвыя — як дамы ля Дзвіны», — кажа Слабін.

Гарадок, дзе Слабін нарадзіўся, прадстаўлены культурна-асветніцкім цэнтрам на цэнтральнай плошчы горада і краязнаўчым музеем, якімі аўтар бачыў іх у 2009 годзе. На сценах унутры краязнаўчага музея: знакамітыя людзі — ураджэнцы Гарадоцкага раёна, у тым ліку і сам Слабін.

«Крыху нясціпла, але ж гэта праўда — я ёсць і ў музеі, і ў кнізе «Памяць» Гарадоцкага раёна, з якой браў звесткі», — каментуе аўтар.

Таксама ў «Гарадку» ёсць помнік «Тарасу на Парнасе» і школа. « У 2011—12 гадах я праводзіў тут са студэнтамі віртуальныя кансультацыі па агульнай хіміі, аб чым пазней апублікаваў пару артыкулаў. Пагадзіцеся, гучыць не зусім звычайна, што амерыканскія студэнты прыходзілі на кансультацыі ў віртуальную Беларусь», — адзначае Слабін.

Беларусь Нябёсная

На зямлі — гэта ўсё. Але ж свет віртуальны, таму трэба трапіць на неба. Зрабіць гэта можна двума спосабамі: праз тэлепорцер ці сеўшы на цягнік у метро. На небе можна сустрэць Віцебскі чыгуначны вакзал…

…кіёск з віцебскай рэгіянальнай прэсай…

калгасныя палеткі і вясковы падворак.

Калі ёсць час і вы далучыліся да SL-групы «Second Belarus», можаце ўзяць пілу і папілаваць. Можаце пакатацца на трактары «Беларус» МТЗ-50 у яго чырвоным, экспартным варыянце — ці проста так, а то і прычапіўшы цыстэрну з гноем, распырскваючы ўгнаенне. Можна таксама пакапаць бульбу ці сабраць свежае гародніны. 

Далей — весялей.

«За агароджаю — пшанічнае і жытняе поле, за полем — лужок, там у траве — фасфарычны левітуючы кубік. Назавем яго генератарам жаночай прыгажосці. Дзень і ноч ён распаўсюджвае ў кіберпрасторы вобразы беларускіх журналістак, акцёрак, спявачак, спартсменак, удзельніц конкурсаў прыгажосці і проста прыгожых. Сярод іх Марына Аляксейчык, Іна Афанасьева, Таццяна Беланогая, Кацярына Бурая, Вольга Гарапучык, Аляксандра Герасіменя, Таццяна Глазко, Ксенія Голуб, Ірына Дарафеева, Ганна і Наста Дашкевіч, Дар'я Домрачава […]», — так апісвае аўтар наступны сюрпрыз.

Насамрэч, «генератар» — гэта проста белая квадратная пляма, з якой выскокваюць жаночыя фотаздымкі. Больш за ўсё яна нагадвае застаўку да перадачы з віншаваннямі нейкага малабюджэтнага рэгіянальнага тэлеканала.

Лес

Ёсць у віртуальнай Беларусі і лясок. Там водзяцца алені, мядзведзі, дзікі, белыя ваўкі. «Планую дадаць лясных братоў-партызан, для іх ужо раскладзена вогнішча», — абяцае Слабін.

У лесе месціцца і «дыскатэка» — штосьці накшталт пляцоўкі з экранам, на якім Слабін плануе прадставіць кожнага беларускага выканаўцу.

Хакей і станікі

Але ж слабінскі «праект» — не адзінае беларускае ў свеце Second Life. Як адзначае сам Уладзімір Слабін, на кірмашы можна набыць Тэрыторыю Беларусі з рэльефам у выглядзе файла. Калі хто пажадае купіць асобны востраў у SL і будаваць там сваю Беларусь, ён можа загрузіць гэты файл, і суша адразу ж прыме адпаведную форму. Таксама ёсць хакейныя швэдры…

…налепка на шчаку для фанатаў…

….ці станік.

Насамрэч, экскурсія па «Віртуальнай Беларусі» — штука вясёлая. Часам цікава, часам смешна. Так што, калі няма чаго рабіць — рэкамендую. А калі хтосьці хоча далучыцца да слабінскага хобі — то ён не супраць.

«Магчыма, у чытачоў з'явіліся свае арыгінальныя ідэі. Калі гэта так, напішыце, калі ласка на ulad.slabin@secondbelarus.com — будзем супрацоўнічаць», — запрашае Уладзімір.

Улад Швядовіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Мода беларускай рэвалюцыі: як дызайнеры натхняліся пратэстамі
Паглядзіце, як выглядаюць вышыванкі ў спартовым стылі ФОТЫ
Новы трэнд мужчынскай моды — дзелавыя пінжакі з трусамі ФОТА
У Мінск вернуцца брэнды Reserved, Mohito, Cropp, Sinsay і House. Крамы адкрыюць у ГЗЦ Mega Park ў Каменнай Горцы
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Палітыка і грамадства
Ціханоўская пра перанос хакейнага чэмпіянату: Гэта перамога
Віктару Марозу, якога затрымалі ў Новай Баравой, пагражаючы пісталетам, прысудзілі 14 дзён арышту
Жыхара Дзяржынска затрымалі за сцяг Японіі
Пратэстоўку ў вясельнай сукенцы аштрафавалі больш чым на 2 тысячы рублёў
Андрэя Аляксандрава і Ірыну Злобіну прызналі палітвязнямі
Суд арыштаваў Навальнага на 30 сутак
У Мінску аштрафавалі мужчыну, які прыйшоў у краму без маскі
Усяго патроху
Спявак Герман, які быў вядучым на навагоднім прыёме ў Лукашэнкі: Многія шкадуюць, што пасыходзілі з тэлебачання
Фінальная сустрэча ў «Годным двары» з Лявонам Вольскім, Леанідам Пашкоўскім і іншымі зоркамі. Сюрпрызы будуць!
Памятаеце маладзёнаў на самакаце перад шэрагам АМАПу 9 жніўня? Як склаўся лёс парачкі з культавага ФОТА
У Мінску з'явіўся бізнэс-цэнтр «Імперскі»
Больш за 40 мінскіх мікрараёнаў зняліся ў бел-чырвона-белым флэшмобе «Іерусалім» ВІДЭА
Што гэта за танцавальны флэшмоб «Іерусалім», да якога масава далучаюцца ўсё новыя беларусы?
Паглядзіце, якая чаротавая котка пасялілася ў мінскім заапарку
Спорт
ФІФА адхіліла ўсе прэтэнзіі АБФФ да Шкурына — футбаліста, які адмовіўся выступаць за зборную
Арына Сабаленка ўзнялася на 7-е месца ў сусветным рэйтынгу
Сейм Латвіі катэгарычна супраць сумеснага правядзення з Беларуссю ЧС па хакеі
Беларус Шаранговіч закінуў першую шайбу ў НХЛ — і адразу пераможную ў авертайме ВІДЭА
Дзінара Алімбекава: Гвалт ніхто з нас не падтрымлівае
Фазэль заявіў, што рашэнне па ЧС па хакеі будзе прынята цягам пяці дзён
Беларускія гандбалісты выйгралі ў Паўднёвай Карэі на ЧС і выйшлі ў наступны раўнд
Здарэнні
За сарваную з амапаўца кепку і ўвагнутасць на міліцэйскім аўто: у Віцебску судзяць 22-гадовую медсястру дэсантнікаў
Фота генерала міліцыі ў форме нацыста зрабіў і выклаў у інтэрнэт жыхар Баранавічаў. Распачата крымінальная справа
Жыхар Смалявіцкага раёна атрымаў тры месяцы арышту за забойства сабакі
У Гродзенскім раёне двое мужчын памерлі, атруціўшыся алкаголем. Яны пілі з 4 студзеня
У Мінску Land Rover урэзаўся ў тралейбус — загінуў кіроўца
У гандлёвым цэнтры ў Мінску загарэлася электрапліта: эвакуявалі 200 чалавек

Аднаго з экс-кіраўнікоў Скідзельскага цукровага камбіната асудзілі на пяць гадоў калоніі
На вуліцы Якуба Коласа ў Мінску спыніліся трамваі
Карысная інфа
Заўтра чакаецца рэзкае пацяпленне. Чым гэта небяспечна?
У чацвер — рэзкая змена ўмоў надвор'я: у Мінску чакаецца каля нуля
Сіноптыкі: 20 студзеня — да -13

Сіноптыкі: Трываць маразы яшчэ адзін дзень, а там — пацяпленне
Найхаладней гэтай ноччу зноў было ў Слуцку
Здароўе
У Беларусі зноў запусцілі дастаўку лекаў

Больш за 2 мільёны людзей у свеце памерлі ад каранавіруса
Стала вядома, калі ў Беларусі пачнуць прышчапляць ад каранавіруса ўсіх жадаючых
Мінздароўя: Фізрастворы ў аптэках прадаюцца без рэцэпту
Навукоўцы: Імунітэт пасля каранавіруса — мінімум пяць месяцаў
Мова
Падступная прастата класікі, або Што значыць «…цягам доўгія часіны»
Выйшаў чацвёрты том слоўніка мовы «Нашай Нівы»
«Успомніць, што такое «дзьмухавец», калі бяжыш 10 км/г — складана». У Беларусі практыкуюць новы спосаб вывучэння роднай мовы
«Я ледзь не памёр, але назаўсёды запомніў, што такое «бэз». Спявак Майкл Соул расказаў, як вучыў беларускую мову на трэнажорах
Аўто
Аўтарынак у Малінаўцы выставілі на продаж
Кіраўнік Акадэміі навук: Беларусь гатовая выпускаць цалкам свой электрамабіль
Сталічная ДАІ пяройдзе на скрытае патруляванне без маячкоў
З 1 студзеня плануецца адмяніць дарожны збор, замест яго будзе збірацца транспартны падатак
Эканоміка
Украіна атрымала рэкордныя даходы ад экспарту сельгаспрадукцыі

З 21 студзеня даражэе аўтамабільнае паліва
Экспарт нафтапрадуктаў з Беларусі ў студзені — лістападзе знізіўся на 23%
Даляр сёння патаннеў на капейку да 2,53 рубля
За год беларусы знялі з укладаў у банках 599 мільёнаў рублёў і больш за 1,5 мільярда даляраў
Меркаванні
Хіжынкова: Азаронкі, Хараўцы і Мукавозчыкі, вашы прозвішчы ўжо папоўнілі спіс хадзячых назваў
Віктар Марціновіч пра вяртанне Навальнага: Прыйшоў час памяняцца з Расіяй месцамі
Арыштаваны праваабаронца Леанід Судаленка: Аплачваць чужыя штрафы — не злачынства
Шрайбман: Латушку, Цапкалам і, магчыма, Пракоп'еву варта падумаць пра шлях Навальнага
Гісторыя
Правільны пармезан слухаюць
Што гатавалі ў доме Адамовічаў. Кулінарныя сшыткі мамы, вытанчаныя рэцэпты жонкі
«Ты ўжо, чытач, мне выбачай!» Як беларусы да ветру хадзілі ў старыя добрыя часы
Зэмэлах, кіхэлах, марынаваны селядзец і фішбульба. Смакі габрэйскага Мінска
Ларыса Геніюш: чаму яна не зламалася
Жахлівая помста душыцелю паўстання Каліноўскага
Таўканіца, крышаны, гарбузовая каша ды іншыя кулінарныя радасці дзяцінства ў Драгічыне
Культура
Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску
Сучасны мастацкі тэатр запланаваў на 25 сакавіка прэм'еру спектакля паводле рамана «Былы сын»
29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
Памёр мастак Леанід Шчамялёў. Яму было 97 гадоў
18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
«Калі закрыецца наш тэатр, з'явіцца нешта новае» — Уладзімір Ушакоў аб прыпыненні працы Сучаснага мастацкага тэатра
Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому 12 студзеня споўнілася б 80 гадоў
Навука і тэхналогіі
Bloomberg: Здаецца, вакцына Sputnik V лепшая за кітайскую Coronavac
Беларускі «канкурэнт Tinder» стаў прадуктам дня на Product Hunt
Беларускі сэрвіс — у топ-5 самых папулярных на Product Hunt за 2020 год
Nokia і Google аб'ядналіся з мэтай стварэння інфраструктуры для 5G

Навукоўцы: Зямлі пагражае новы ледавіковы перыяд
«Лазерны тэлевізар Гарызонт», які падарылі Лукашэнку, вельмі нагадвае кітайскі праектар 2018 года ФОТЫ
Adobe Flash афіцыйна «памёр»
У Сібіры знайшлі парэшткі насарога ледавіковага перыяду, які ідэальна захаваўся
Каханне і сэкс
Маладыя з Мінска вырашылі адсвяткаваць вяселле на нядзельным маршы
Памёр бацька Дэніса Родмана. У яго было 29 дзяцей ад 16 жанчын
У Грэцыі адчыніліся легальныя публічныя дамы. Але ёсць вельмі цікавыя ўмовы
Як вытрымаць некалькі тыдняў самаізаляцыі ў сям'і і не рассварыцца. Раіць псіхолаг
Паляк спрабаваў незаконна перасекчы мяжу, каб убачыць каханую дзяўчыну з Беларусі
Свабодныя адносіны. Мінчук, які жыве адначасова з пяццю партнёркамі, расказаў, як прыйшоў да такога жыцця
Квенцін Таранціна ўпершыню стаў бацькам
Свет
Джо Байдэн стаў 46-м прэзідэнтам ЗША
Марыя Захарава: Рашэнне забраць ЧС па хакеі ў Мінска — палітызаванае

Кадыраў: Бандпадполле ў Чачні разгромлена
Трамп пакінуў Белы дом
Расія падала заяўку на рэгістрацыю вакцыны «Спадарожнік V» у Еўрасаюзе
У цэнтры Мадрыда прагрымеў выбух
Зніклы ў кастрычніку заснавальнік Alibaba з'явіўся на публіцы
У Расіі падалі дакументы на рэгістрацыю трэцяй вакцыны ад каранавіруса
Афіша
У суботу адбудзецца канцэрт салідарнасці хору «Унія»
У Батанічным садзе пачынаецца тыдзень бэзу
«Ураджай» купалаўцаў, тэатр Сінгапура і contemporary цырк: новая падборка анлайн-відовішчаў на тыдзень
Лявон Вольскі сёння правядзе анлайн-канцэрт для слухачоў з Украіны
Галоўнае
Хіжынкова: Азаронкі, Хараўцы і Мукавозчыкі, вашы прозвішчы ўжо папоўнілі спіс хадзячых назваў
Знаны праваслаўны святар паручыўся за палітвязня Лосіка
Як «гультаі» сталі «пратэстунамі». Паглядзіце, якія плакаты рассылае прафсаюз ФОТЫ
«Большай ша**вай нікому не стаць». Мінчанку будуць судзіць за абразу Ярмошынай у дваровым чаце
Хто такі Ілля Бягун, які на дзяржаўным ТБ вылівае бруд на фонды салідарнасці і штаб Ціханоўскай?
Джо Байдэн стаў 46-м прэзідэнтам ЗША
Гомельскіх праваабаронцаў Леаніда Судаленку і Марыю Тарасенка прызналі палітвязнямі
Рэклама на NN.BY
Усяго патроху
МУС: Людзей у лідскім судзе затрымлівалі па крымінальнай справе аб хуліганстве
За сарваную з амапаўца кепку і ўвагнутасць на міліцэйскім аўто: у Віцебску судзяць 22-гадовую медсястру дэсантнікаў
Былы паплечнік Цапкалы Андрэй Ланкін засноўвае палітычную партыю
Гарадзенку затрымалі за штаны з бела-чырвонымі лампасамі, бо яны «парушаюць грамадскі парадак»
Рэклама на NN.BY
Прыватныя абвесткі
Відыя віншаванне з Днём нараджэння анлайн! Видео Поздравление с Днём рождения онлайн!
Імпрэзы, Вечарыны, Урачыстасці, Святы, Нагоды Па-беларуску пад ключык
Віншаванне па-беларуску ад вясёлага шляхцюка і музыкаў: Вяселле, Юбілей, Карпаратыў
Сустрэча гасцей па-шляхецку
Вядоўца па-беларуску Вяселле, Юбілей, Карпаратыў, Хрэзьбіны, Віншаванні
Віншаванне на даму! Юбіляр, імяніннік, маладыя, шаноўны госць, бяседа!
Водитель С категории в Минске. Возможна вахта +375 29 273 79 84
Укладчик упаковщик грузчик сухофруктов в Минске. Вахта в Минске +375 29 273 79 84
Фасовщик орехов и сухофруктов Вахтой с проживанием в Минске 1700 руб. +375 29 273 79 84
Фасовщики, упаковщики в Минске Иногородним жилье(вахта) в Минске +375 29 273 79 84
Фота / Відэа
У Лідскім судзе затрымалі людзей, якія прыйшлі падтрымаць электраманцёра Каспяровіча
Аляксандр Лукашэнка акунуўся ў палонку ВІДЭА
Рэклама на NN.BY
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. У Беларусі нават снег баіцца ісці…
Анекдот. А помніце, Бабарыка?
Анекдот. Вас у 2020-м па 23.34 прыцягвалі?
Самае чытанае
Хто такі Ілля Бягун, які на дзяржаўным ТБ вылівае бруд на фонды салідарнасці і штаб Ціханоўскай?
Гарадзенку затрымалі за штаны з бела-чырвонымі лампасамі, бо яны «парушаюць грамадскі парадак»
Расія пра выступ Ціханоўскай у Радзе Бяспекі ААН: У наяўнасці чыстай вады правакацыя з боку эстонцаў і іншых заходніх краін
Фонд Навальнага выпусціў расследаванне пра «палац Пуціна». Ён абышоўся ў $1,35 мільярда
«Яна вярнулася ў Беларусь, бо сумавала па радзіме». Хто такая Ірына Шчасная, якой пагражае калонія за вядзенне тэлеграм-каналаў
Самае лайканае
«Мама, я ніколі не зламаюся, выйду з турмы з высока паднятай галавой». Размова з маці палітзняволенай студэнткі
БМЗ пагражае дэфолт, які можа выклікаць ланцуговую рэакцыю
Гарадзенку затрымалі за штаны з бела-чырвонымі лампасамі, бо яны «парушаюць грамадскі парадак»
«Зрабіць лагер — і калючы дрот па перыметры». BYPOL апублікаваў запіс голасу, падобнага да Карпянкова
Мінчукам разбілі вокны з бел-чырвона-белымі сняжынкамі. Міліцыя: «Гэта выказванне меркавання»
Гарачыя тэмы
Арыштаваны праваабаронца Леанід Судаленка: Аплачваць чужыя штрафы — не злачынства
«Мама, я ніколі не зламаюся, выйду з турмы з высока паднятай галавой». Размова з маці палітзняволенай студэнткі
«Маналітная ўлада — гэта міф»: вялікае інтэрв’ю з Яўгенам Бурым, які сышоў з Рады бяспекі і далучыўся да НАУ
Гісторыя адной сям'і: дзве сястры сядзяць у СІЗА за «палітыку», трэцяя з'ехала з краіны
Зборная Беларусі па біятлоне падпісала праўладны ліст спартоўцаў. Адмовілася толькі адна дзяўчына
18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
Мінчукам разбілі вокны з бел-чырвона-белымі сняжынкамі. Міліцыя: «Гэта выказванне меркавання»
МУС: Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна аплачвалі штрафы затрыманых дэманстрантаў
«Зрабіць лагер — і калючы дрот па перыметры». BYPOL апублікаваў запіс голасу, падобнага да Карпянкова
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31
Рэклама на NN.BY
Рэклама на NN.BY
Падзякі
Дзякуем фундатарам НН Віталю Броўку, В.Ваяйкову, Яўгену Чыгіру…
Дзякуем фундатарам НН Беляўцовай, П.Петруку, Ігару Хаменку, В.Палсцюку…
Дзякуем фундатарам НН Каці Вініцкай, Віялеце і Вячаславу Кавалёвым
Дзякуем фундатарам НН Віталю Броўку, А.Небераву, Д.Калядзе…
Дзякуем фундатарам НН А.Герасіменку, Богдану, В.Жыдовічу, М.Крупко, Саковічу, а асабліва Андрэю К. і чалавеку, які падпісаўся «За выкрыццё цемры»…
Даслаць навіну Падтрымай НН Рэклама на NN.BY
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Прыватнае прадпрыемства «ННбай» УНП 193437024.
Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на NN.BY у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх