Свет2222

Авакаў напісаў рэзкі пост на адрас Парашэнкі: «Я аддаў 210 тысяч сямейных ашчаджэнняў для фронту»

Міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў выступіў з рэзкай крытыкай заявы прэзідэнта Пятра Парашэнкі аб недапушчальнасці ксенафобскіх праяваў.

Гэтую крытыку ён выказаў у посце на Facebook пад відэа свайго канфлікту з адэскім губернатарам Міхаілам Саакашвілі.

Авакаў вырашыў, што словы Парашэнкі тычацца яго асабіста і абурыўся гэтым.

«Каго Вы вінаваціце ў ксенафобіі? Мяне? Армяніна, які ўсё жыццё з 3 гадоў жыве ва Украіне? Ці мне не ведаць? Які чынуша выдаў вам гэтую рамку рэагавання?.. Вы гэта мне кажаце?» — напісаў ён.

Далей Авакаў падрабязна апісаў свае заслугі ў падзеях на Еўрамайдане, вызваленні Харкаўскай АДА, стварэнні і фінансаванні добраахвотніцкіх батальёнаў і іншым. У сувязі з усім гэтым, відавочна, міністр лічыць, што вінаваціць яго ў ксенафобіі нельга.

«Мне шкада, што гэта вам аказалася не так важна, як прапанаваная Вам паліттэхналагічная рамка. Гідка ад гэтага мне — але я стрываю. Не ў першы раз… Мы заўсёды з Вамі размаўлялі адкрыта, спадар прэзідэнт, і я Вам адкрыта сказаў, што лічу з гэтай нагоды — як і тое, што скажу гэта адкрыта, як адкрытай была і Ваша пазіцыя», — дадаў ён.

Авакаў таксама намякнуў, што абвінавачвае Парашэнку ў сачэнні за сабой, сваімі блізкімі і супрацоўнікамі.

«Ці Вы не ведаеце, што міністр унутраных спраў гэта ВЕДАЕ і МІРЫЦЦА з такім інтарэсам… дзеля зменаў, дзеля рэформаў у краіне — шануючы кожны дзень акна магчымасцяў і балансу, які дазваляе неяк прасоўвацца», — напісаў ён.

Саакашвілі міністр назваў «апавядальнікам з Адэсы» і абурыўся, што пасяджэнне Нацсавета рэформаў ператварылася ў тэатр.

Таксама ён рэзка раскрытыкаваў рэакцыю на гэты канфлікт ад дэпутата ад БПП Сяргея Лешчанкі і намесніка генеральнага пракурора Давіда Сакварэлідзэ.

Як вядома, у сераду Авакаў апублікаваў відэа свайго канфлікту з Саакашвілі на пасяджэнні Нацсавета рэформаў. На ім, у прыватнасці, ён называе Саакашвілі «гастралёрам» і патрабуе выбірацца з «яго краіны».

Каментары22

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў3

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

Падчас урагану ў Магілёве вецер знёс сабачую будку разам з сабакам1

Памёр спявак Озі Осбарн14

Памёр Эдвард Зайкоўскі8

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі11

«Сам бы пайшоў ваяваць, калі б галава не кружылася». Эдуард Малафееў расказаў пра свае крыўды, Лукашэнку і вайну16

Чаму Лукашэнка не Аліеў13

Пад Гроднам знайшлі лісічку, якая прарасла праз чэрап

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў3

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць