Басманны суд Масквы прызнаў несапраўднымі факты з нямецкага фільма пра допінг у расійскім спорце, які выйшаў у эфір тэлеканала ARD ў 2014 годзе.

Суд спагнаў па тры тысячы рублёў з тэлеканала ARD, рэжысёра Ханса-Яахіма Зэпельта і пары Віталя і Юліі Сцяпанавых, паказанні якіх ляглі ў аснову фільма. У той жа час абвяржэння выкладзеных фактаў суд патрабаваць не стаў.

Пазоў быў пададзены Усерасійскай федэрацыяй лёгкай атлетыкі. Прадстаўнікі істца сцвярджалі, што фільм выклікаў шырокі міжнародны рэзананс, на фоне якога расійскіх лёгкаатлетаў амаль год праз адхілілі ад міжнародных спаборніцтваў.

Прадстаўнікі адказчыка настойвалі, што выкладзеныя ў фільме факты ніяк не зневажаюць федэрацыю, паколькі яна ў ім наогул не згадваецца, а гаворка ў дакументальнай стужцы ідзе толькі пра канкрэтных спартоўцаў і функцыянераў.

Суд стаў на бок заяўнікаў і прызнаў несапраўднымі асобныя выказванні пра ўстройства расійскай антыдопінгавай сістэмы і карупцыі ў ёй. Патрабаваць абвяржэння суд не стаў з-за таго, што ў канала ARD няма прадстаўніцтва ў Расіі.

Дакументальны фільм ARD аб допінгу ў расійскім спорце выйшаў у снежні 2014 года. У яго аснову ляглі словы экс-супрацоўніка расійскага антыдопінгавага агенцтва РУСАДА Віталя Сцяпанава і яго жонкі, бягухі Юліі Сцяпанавай.

Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA) стварыла для праверкі выкладзенай у фільме інфармацыі спецыяльную камісію. У лістападзе гэтага года камісія апублікавала даклад, у якім абвінаваціла расейскіх лёгкаатлетаў у сістэматычным ўжыванні допінгу.

У выніку расійскіх спартсменаў адхілілі ад міжнародных спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы. Пасля гэтага РУСАДА расфарміравалі, кіраўнік Расійскай антыдопінгавай лабараторыі Рыгор Родчанкаў падаў у адстаўку, а лабараторыя страціла акрэдытацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?