Сёння на нарадзе з сілавікамі Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў важнасць далейшага ўмацавання паўднёвай мяжы Беларусі, паведамляе БелТА. 

«З 1 студзеня пачынае дзейнічаць пагадненне Украіны з ЕС. Зразумела, што гэта пагадненне напружвае не толькі Расію, хоць заклапочанасць выказвалася і раней, больш за год таму. На праведзенай сустрэчы прэзідэнт Расіі звяртаў увагу на ўступленне ў сілу гэтага пагаднення, якое прывядзе да пэўных рызык для Расіі, і для нас, у тым ліку Казахстана. Таму нам трэба быць гатовымі абмяркоўваць у гэтым плане названыя пытанні — нам траім у ЕАЭС плюс Арменія і Кыргызстан, і з Украінай нейкім чынам папярэдне абмяркоўваць гэтыя праблемы. Таму што само не разыдзецца», — адзначыў Лукашэнка.

Пры гэтым ён адзначыў, што ў Беларусі хапае і сваіх праблем у эканоміцы, але калі яшчэ хлынуць тавары з Еўрапейскага саюза, якія будуць увозіцца па нулявой стаўцы ва Украіну, тады мала не падасца.

«Таму ўсё, што мы рабілі па ўмацаванні паўднёвых рубяжоў нашай краіны ў плане бяспекі і эканомікі, аказалася сёння запатрабаваным. Я хацеў бы пачуць, як у нас ідуць справы з умацаваннем мяжы», —падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0