Напрыканцы 2015 года ў ізраільскім горадзе Ашдод адкрыецца помнік беларускаму паэту Янку Купалу. Пра гэта паведаміў вядомы ізраільскі журналіст Барыс Штэрн на сваёй старонцы ў Facebook:

«29 снежня 2015 года ў Ашдодзе будзе ўрачыста адкрыты помнік Янку Купалу, класіку беларускай літаратуры. Цырымонія пройдзе на гарадской плошчы, якая носіць імя пісьменніка. Адкрыццё помніка ажыццяўляецца муніцыпалітэтам, Кампаніяй па культуры і пасольствам Беларусі ў Ізраілі».

«Не магу маўчаць! Беларусы, гэта свята!» – дадаў Штэрн.

Варта адзначыць, што Ашдод з’яўляецца горадам-пабрацімам беларускага Брэста. У Ашдодзе ўжо ёсць плошча Янкі Купалы (там і будзе ўсталяваны помнік), якая з’явілася ў 2012 годзе. У сваю чаргу, праз год у Брэсце быў усталяваны помнік ізраільскаму прэм’ер-міністру, лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру Менахему Бегіну, які нарадзіўся і вырас у Брэсце.

Цяпер жа ў Ашдодзе з’явіцца помнік вядомаму беларускаму дзеячу – вялікаму паэту Янку Купалу. Магчыма, такія мерапрыемствы будуць і надалей спрыяць развіццю беларуска-ізраільскіх адносін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?