Спорт11

Беларускі футбаліст пра адпачынак: Каб зарабіць хоць крыху грошай, буду здымаць на відэа мерапрыемствы ў школах

Tribuna.com задала пытанне беларускім футбалістам, дзе яны будуць адпачываць у міжсезонне. Фінансавыя праблемы падкарэктавалі планы многіх гульцоў, вось у брэсцкім «Дынама» ім наогул плацяць 2 млн рублёў у месяц. Пра які тут адпачынак можа весціся гаворка.

Але найбольшым цікавым падаўся адказ галкіпера «Крумкачоў» Яўгена Касцюкевіча. У «Крумкачах», як вядома, частка гульцоў гуляе ў футбол у вольны ад працы час.

Onliner.by

— У адпачынку буду працаваць. Адпачываць няма магчымасці — трэба ўтрымліваць сям'ю. Аб завоблачных Дамінікане і Егіпце гаворкі няма. Таму з'езджу ў Брэст і Магілёў папрацую. Буду здымаць на відэа мерапрыемствы ў школах. Чаму туды? Працавалі там у мінулым годзе — засталіся сувязі. У Мінску гэты рынак падзелены ўжо гадоў 20 таму. Праходу няма. Усе адзін аднаму плацяць. На перыферыі прасцей, але грошай там менш. Прыходзіцца працаваць у тры-чатыры разы больш, каб атрымаць столькі, колькі ў сталіцы за адзін раз.

Увогуле, паеду на заробкі. Здыму кватэру і буду працаваць. Для мяне гэта не новае.

Я так амаль чатыры гады ў Расіі працаваў - у Ніжнім Ноўгарадзе жыў восем месяцаў, у Казані паўгода. Пачаў гэтым займацца ў 2009 годзе, калі ў кар'еры быў перапынак. Знаёмыя з'ездзілі неяк у Смаленск, падзарабіць і распавялі пра такую магчымасць. І мы з сябрам таксама вырашыліся. Расклалі карту, заплюшчылі вочы і ткнулі ў яе пальцам. Выпала Калуга. Купілі за 50 даляраў касетныя камеры і паехалі.

Вярнуліся дадому, мама пытаецца: «Ну што? Адбіў хоць паездку?» Кажу ёй, што грошай разы ў чатыры больш. Яна села на зэдлік і сказала: «Малайчына, сынок!»

Калі ўзгадваць, то на моры ў апошні раз быў гадоў 10 таму. І цяпер яно для мяне закрытае. Ды і не фанат я такога адпачынку. Цюленевіднае баўленне часу нейкае. Ляжыш на сонца, п'еш разведзенае піва і думаеш, што жыццё атрымалася. Я люблю рухацца. Для мяне адпачынак заключаецца ў дробязях. Да прыкладу, 1 мая паехалі з сябрамі ў Маскву на матч «Спартак» — «Зеніт». Тры дні весяліліся! Нармальна прабавілі выходныя.

Таму калі выбіраць паміж морам і паездкай куды-небудзь, то абяру другое. Але пакуль і гэта атрымліваецца рэдка. За год здолеў зарабіць толькі кучу даўгоў. Я сам з Жодзіна і на трэніроўкі з гульнямі прыйшлося матацца ў Мінск — плаціць за бензін. У тыдзень траціў каля 40 даляраў.

Але я пра гэта не шкадую. 2015-ы - адзін з лепшых перыядаў у жыцці. Усё класна. А грошы заробяцца.

Глядзі таксама. «Калі памру — ну і хрэн са мной. Пакладзіце пад плот і закапайце». Кранальная гісторыя галкіпера «Крумкачоў» Яўгена Касцюкевіча.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары1

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Усе навіны →
Усе навіны

Блогер-канспіролаг Вірус спыняе сваю дзейнасць, бо ніхто яму не данаціў15

«Прагноз кіроўцы — 15—16 гадзін на мяжы». Пасажыры аўтобусаў, што едуць у Літву, скардзяцца на незвычайна доўгае чаканне1

«Нават дарослыя хацелі далучыцца». Як беларусы ў эміграцыі арганізавалі летнік для дзяцей у Белавежскай пушчы

Застаўся без парэчак. Уладальнік гадавальніка пад Мінскам — пра тое, як надвор’е паўплывала на працу1

Топ-менеджарка Astronomer, якая абдымалася з CEO кампаніі на канцэрце Coldplay, таксама звольнілася3

У Віцебску абрынуліся сем гаспадарчых пабудоў з-за падмывання грунту

Смерць удовам. Археолаг расказаў пра знаходку, якая сведчыць пра жудасны звычай першых славян на Беларусі32

Бум на матчу па ўсім свеце: попыт расце, запасы змяншаюцца5

Пяць парад, як проста пазбавіцца ад паху і плям поту на адзенні4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары1

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць