Сёння ў мінскім клубе «Пляцоўка Хол» спявак Vinsent даў першы пасля доўгага адпачынку канцэрт.

Моманты канцэрту ў відэарэпартажы НН:

Прэзентацыя альбома «Vir» прайшла пазітыўна — людзей сабралося шмат, а некаторым новым песням нават падпявалі.

На канцэрце таксама былі выкананыя і старыя хіты — «Бог.Радзіма. Воля», «Лютаўскія дажджы», «Восеньскі вальс» і г.д.

Па эмоцыях спявака было відаць, што Vincent вельмі рады вяртанню на сцэну. Сёння было шмат прамоваў і размоваў з публікай. У прыватнасці, Vinsent падкрэсліў, што ён не з'яўляецца прыхільнікам ні адной з палітычных партый у Беларусі, ён хоча міру і спакою для нашай краіны.

У хуткім часе чакайце відэа на сайце «Нашай Нівы» з канцэрту спевака. 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?