«Я нічога не казаў пра тое, што Македонія зменіць сваю назву», - заявіў прэм'ер-міністр Македоніі Нікола Груеўскі аб інтэрв'ю брытанскай газеце The Guardian, паведамляе агенцтва meta.mk.

«Я ніколі не казаў нічога падобнага. І мы паклічам The Guardian да адказу. З самога тэксту зразумела, што гэтае сцвярджэнне вынікае з каментара журналіста, яно не маё. Гэта цалкам відавочна. Мы прывыклі да такога роду правакацый. Тэма спрэчак вакол назвы нашай краіны у апошні час стала вельмі папулярнай, і такія тэндэнцыйныя і памылковыя тлумачэнні ад тых, хто не жадае прагрэсу для нашай краіны ці дзейнічае па чыёйсьці ўказцы, для нас не рэдкасць», — гаворыцца ў пісьмовай заяве прэм'ера.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0