Праверка Мінгандлю ў «Мулен ружы» праводзілася пасля звароту спажыўца, паведамілі ў Міністэрстве.
Кавярня належыць ТДА «Гангліён». Міністэрства выявіла факты рэалізацыі і выкарыстання ў прыгатаванні пратэрмінаванай прадукцыі на суму больш за 5,5 млн рублёў, а таксама за падман спажыўцоў (у стравы не дакладвалі інгрэдыенты) і за невыкананне асартыментных пералікаў тавараў.
Падобныя парушэнні былі выяўленыя ў кавярні яшчэ ў лістападзе 2014 года, але не выпраўленыя належным чынам, адзначаюць у Мінгандлю.
Такім чынам, на выпраўленне выяўленых парушэнняў і забеспячэнне дзейснага кантролю за якасцю і бяспекай прадукцыі кіраўніцтву ўстановы адведзена 8 дзён.