Усяго патроху44

У Беларусі найвыгадней трымаць грошы ў злотых

За тры месяцы на суме 1000 злотых людзі выйгралі 45 даляраў.

Агульнаэўрапейская сытуацыя з ростам эўра, падзеньнем даляра і ўмацаваньнем нацыянальных валют апынулася на руку многім беларусам. Асабліва тым, хто мае дзелавыя й прыватныя стасункі з краінамі Эўропы, у прыватнасьці, з Польшчай.

Рэч у тым, што ўсе грашовыя стасункі ў Беларусі па сёньняшні дзень завязаныя на даляры — купля патрыманых аўто, тэхнікі празь інтэрнэт, аплаты любых паслугаў. Гэта неафіцыйны, але існы й паўсюдны спосаб.

Пры такой сытуацыі цягам апошніх трох месяцаў ад агульнаэўрапейскага росту эўра выйгралі тыя беларусы, якія маюць зьбераганьні ў злотых. Расклад просты. 29 сьнежня 1 злоты можна было здаць у банк за 870 рублёў, то бок набыць за 1000 злотых 403 даляры па тагачасным курсе. 28 сакавіка, 1 злоты можна было прадаць банку за 962 рублі, што раўняецца сёньня 448 далярам. Гэта значыцца, маючы на руках 1000 злотых, чалавек можа зарабіць за 3 месяцы 45 даляраў.

Фэнамэнальна, але нават трымаючы сёньня зьбераганьні ў эўра, столькі не заробіш. Перад Новым годам 1 эўра можна было прадаць за 3140 рублёў, зараз за 3386. Але на суме ў 300 эўра за тыя самыя 3 месяцы можна было зарабіць толькі 34 даляры!

Тым часам падзеньне даляра дае людзям усё большыя страты ў пераліку на беларускія рублі. На мінулым тыдні быў зафіксаваны рэкордна нізкі курс здачы ў банк даляраў —2135 рублёў. У параўнаньні са сьнежаньскім курсам, на 1000 даляраў чалавек страчвае 3,5 даляры.

Арцём Багданаў, Польскае радыё для замежжа

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі1

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

Мясаедская дыета — у якіх выпадках яна дапамагае3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі1

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць