17.12.2015 / 16:18

«Ісламская дзяржава» запусціла радыёстанцыю ў Афганістане 2

Баевікі «Ісламскай дзяржавы» пачалі радыёвяшчанне ў правінцыі Нангархар на ўсходзе Афганістана.

Па словах дэпутатаў мясцовага савета, радыёстанцыя вяшчае ў FM-дыяпазоне і яе чуваць на ўсёй тэрыторыі правінцыі.

Радыкальныя ісламісты выступаюць у эфіры з антыўрадавымі заявамі і заклікаюць моладзь уступаць у іх шэрагі.

«Ісламская дзяржава» хутка набірае сілу ва ўсходнім Афганістане, захопліваючы раёны, якія раней знаходзіліся пад кантролем талібаў.

0
Няхлюй / Адказаць
17.12.2015 / 19:31
Ці дабяруцца да Месяца?
0
гаспадар літоўскі. / Адказаць
17.12.2015 / 21:09
Цяпер на чарзе расейская тэрыторыя .
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру