Цела немаўляці знайшлі ў адным са смеццевых бакаў у Рэчыцы, паведаміў намеснік начальніка АУС Рэчыцкага райвыканкама Андрэй Сёмкаў.

Паведамленне аб тым, што ў адным са смеццевых кантэйнераў, размешчаных на тэрыторыі СШ №9, знойдзены труп немаўляці, у дзяжурную частку Рэчыцкага РАУС паступіла 16 снежня ў 12.35. На месца адразу ж выехала следча-аператыўная група. Цяпер праводзіцца праверка з мэтай выяўлення ўсіх абставін здарэння.

«Экспэртыза пакажа, ці з'яўляўся малы мёртванароджаным, ці сканаў ужо пасля родаў», — сказаў Андрэй Сёмкаў.

Міліцыя просіць грамадзян, якія могуць мець якую-небудзь інфармацыю, паведаміць у Рэчыцкі РАУС па тэлефонах: 102, 2-18-84, (029) 624-13-89, (029) 694-68-50. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?