Нідэрландская паліцыя арыштавала некалькіх удзельнікаў акцыі пратэсту супраць будаўніцтва цэнтра для размяшчэння мігрантаў у горадзе Гелдэрмалсен недалёка ад Утрэхта.

Удзельнікі акцыі паспрабавалі прарвацца скрозь паліцэйскія заслоны да будынка гарадскога савета, дзе павінна было праводзіцца пасяджэнне, прысвечанае гэтай праблеме.

Некаторыя з удзельнікаў, як паведаміла паліцыя, кідалі бутэлькі, петарды і камяні ў вартавых правапарадку. Паліцыя ў адказ адкрыла папераджальны агонь у паветра. У выніку пасяджэнне савета было адмененае.

Міністр дзяржбяспекі Нідэрландаў назваў паводзіны пратэстоўцаў непрымальным.

У гэтым годзе Нідэрланды маюць намер размясціць у сябе каля 58 тысяч уцекачоў з краін Блізкага Усходу і паўночнай Афрыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?