Лонданскі футбольны клуб «Чэлсі» скасаваў кантракт з галоўным трэнерам Жазэ Маўрынью, які сем месяцаў таму прывёў каманду да перамогі ў Англійскай прэм'ер-лізе.
PA
Імя пераемніка Маўрынью пакуль не называецца.
У гэтым сезоне «Чэлсі» паказаў практычна найгоршы старт у сваёй гісторыі, прайграўшы ў 16 турах чэмпіянату дзевяць сустрэч і вылецеўшы з Кубка лігі на ранняй стадыі.
Пры гэтым каманда пад кіраўніцтвам Жазэ Маўрынью здолела выйсці ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў.