Пабачыў на старых вулках старога места групу расейскіх кінэматаграфістаў на чале зь Дзьмітрыем Астраханам, які, дарэчы, нарадзіўся на Крупшчыне і неаднаразова гаварыў аб невытлумачальнай творчай аўры, якая існуе ў Барысаве. Тады падумалася: нарэшце наш горад адлюструюць у кіно. Аднак надзеі ня спраўдзіліся. Аказалася, што кіно здымаецца пра расейскі правінцыйны горад, а Барысаў быў выбраны месцам для здымак, бо фільмаваць у Беларусі таньней, чым у Цьвяры ці Смаленску. Шырокая Расея, а адступаць няма куды. Адзіную беларускамоўную шыльду на тры вуліцы, дзе вяліся здымкі, «Аддзяленьне сувязі», расейцы прадбачліва заклеілі.
Расейская глыбінка Барысаў
Пабачыў на старых вулках старога места групу расейскіх кінэматаграфістаў на чале зь Дзьмітрыем Астраханам, які, дарэчы, нарадзіўся на Крупшчыне і неаднаразова гаварыў аб невытлумачальнай творчай аўры, якая існуе ў Барысаве.
0
0
0
0
0
0