Польскага дэпутата ад апазіцыі Міхала Шчэрбу аштрафавалі за перавышэнне ліміту часу ў ходзе выступу ў Сейме.

Дэпутат «Грамадзянскай платформы» атрымаў вымову ад спікера Марэка Кухцінскага падчас бурных дэбатаў 2 снежня, калі кіруючая партыя «Права і справядлівасьць» (ПіС) абрала 5 новых суддзяў Канстытуцыйнага суда, перадае »Еўрапейская праўда» са спасылкай на TVP info.

За перавышэнне ліміту часу выступу Міхал Шчэрба павінен заплаціць 2,5 тысяч злотых (600 еўра). Як адзначаецца, гэта быў адзіны выпадак, калі спікер ужываў фінансавыя санкцыі да дэпутатаў. І менавіта гэты факт абурыў Міхала Шчэрбу.

«ПіС фінансавымі санкцыямі затыкае рот апазіцыі. 2,5 тысяч злотых каштавала маё няскончанае хвіліннае пытанне аб незаконным прызначэнні суддзяў», — напісаў Міхал Шчэрба у сваім твітары.

Ён паабяцаў абскардзіць рашэнне спікера ў прэзідыуме Сейма, аднак перакананы, што той не зменіць сваё рашэнне, таму што большасць у ім складаюць дэпутаты ад ПіС.

«Гэта беларускія стандарты. Мы не можам дазволіць такога стаўлення да апазіцыі», — заявіў Міхал Шчэрба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0