Беларусь разлічвае атрымаць да канца года крэдыт ад Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця. Пра гэта паведаміў міністр фінансаў Уладзімір Амарын:

«На паседжанні Савета фонду, якое прайшло 8 снежня ў Ерэване, у цэлым было прынятае станоўчае рашэнне. З адзінай умовай — працяг абмеркавання асобных пазіцый, якія патрабуюць дадатковага разгляду».

Паводле слоў Амарына, пры «аптымістычным варыянце» крэдыт Беларусь атрымае яшчэ ў 2015 годзе. Ён мяркуе, што верагоднасць атрымання крэдыта ад Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця вышэйшая, чым ад Міжнароднага валютнага фонду.

Міністр фінансаў адзначыў, што для сбалансаванасці бюджэту ў 2016 годзе нашай краіне неабходныя 1,5 млрд даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0